Поўная версія

Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці

Прэзідэнт 14.08.2019 | 11:55
У час рабочай паездкі
У час рабочай паездкі

14 жніўня, Касцюковіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы ў Касцюковіцкім раёне фарэлевую гаспадарку "Лахва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі добрыя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэту праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы - дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне", - сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт падрабязна цікавіўся работай гаспадаркі: тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца, рэнтабельнасцю, аб'ёмамі вытворчасці, наяўнасцю рынкаў. У першую чаргу кіраўніка дзяржавы цікавілі магчымасці далейшага развіцця. "Калі ёсць, трэба рабіць хутчэй", - сказаў ён.

Як далажылі Прэзідэнту, магчымасці для пашырэння вытворчасці ёсць. Рыбная прадукцыя, і ў прыватнасці фарэль, запатрабавана як на ўнутраным, так і знешніх рынках. У 2019 годзе чаканая вытворчасць рыбы ў краіне складзе 16,6 тыс. т, у той жа час у Беларусь штогод імпартуецца 180 тыс. т з улікам патрэбнасцей перапрацоўкі і наступнага экспарту.

Па выніках наведвання фарэлевай гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў неабходнасць прадумаць перспектыву, у тым ліку на базе дзеючых рыбгасаў. "Мне гэта вытворчасць вельмі падабаецца. Нічога складанага, толькі неабходна выконваць тэхналогію. Трэба рабіць з улікам ужо існуючага вопыту, каб усюды было эканомна і разумна", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Развіццё рыбагаспадарчай дзейнасці прадугледжана адной з падпраграм дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. На адпаведны перыяд вызначаны аб'ём вытворчасці рыбных рэсурсаў у водных аб'ектах краіны, які склаў на 2018 год - 14,9 тыс. т, на 2019 год - 16,5 тыс. т, на 2020 год - 18,2 тыс. т. Гэтыя планы выконваюцца з перавышэннем. Так, у 2018 годзе атрымана 16,1 тыс. т, або 108 працэнтаў да задання, а ў 2019-м чаканая вытворчасць рыбы складзе 16,6 тыс. т, або 100,6 працэнта да задання.

У структуры вытворчасці сажалкавай рыбы 79,5 працэнта займае карп. Да 2025 года для зніжэння сабекошту вырошчвання дзякуючы зніжэнню выкарыстання канцэнтраваных кармоў плануецца нарасціць аб'ём расліннаедных відаў рыб (таўсталобіка і белага амура) да 28 працэнтаў у структуры вырошчваемай рыбы за кошт зніжэння долі карпа да 55 працэнтаў. Прыняты ў Беларусі напрамак на развіццё індустрыяльнага рыбаводства знайшоў адлюстраванне ў будаўніцтве новых для краіны рыбаводных гаспадарак па вырошчванні каштоўных відаў рыб з выкарыстаннем установак замкнёнага водазабеспячэння. Гэта ў асноўным фарэль, асятровыя і сом. У структуры вытворчасці пераважае фарэль - больш за 80 працэнтаў.

Акрамя таго, адным з новых відаў рыбнай прадукцыі ў Беларусі з'яўляецца вытворчасць чорнай ікры. Гэтым цяпер займаюцца два прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства
Учора 18:25
Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта назначаны 187 студэнтам і курсантам
Учора 17:36
Лукашэнка прадоўжыў тэрмін службы шасці генерал-маёрам
Учора 17:28
У час сустрэчы Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях
Учора 15:31
Лукашэнка: я прыхільнік страхавой медыцыны, але для гэтага даходы людзей павінны быць вышэйшыя
Учора 14:47
"За такімі медыкамі будучыня" - Лукашэнка выступіў за павышэнне прэстыжу ўрача агульнай практыкі
Учора 14:32
Фота з архіва Прэзідэнт Беларусі лічыць дачасным уводзіць практыку ліцэнзавання або абавязковай акрэдытацыі ўрачоў
Учора 14:27
Лукашэнка пракаменціраваў адток медыкаў і растлумачыў, чаму СМІ мусіруюць гэта пытанне
Учора 14:14
Лукашэнка адказаў на пытанне пра дэфіцыт медыкаў у Беларусі і расказаў, як рыхтаваць спецыялістаў
Учора 14:05
Поўная версія