Поўная версія

Лукашэнка: Беларусь гатова сумесна з Украінай развіваць сетку аўтамабільных дарог

Прэзідэнт 26.09.2019 | 16:51
Фота з архіва
Фота з архіва

26 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь гатова сумесна з Украінай развіваць сетку аўтамабільных дарог, калі будуць распрацаваны эканамічна абгрунтаваныя праекты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асноўныя трасы, якія праходзяць цераз Беларусь, знаходзяцца ў добрым стане. Асобныя рэканструююць, у прыватнасці дарогу з Мінска ў Вільнюс. Гэты праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. "Хочам пракласці дарогу па поўдні з Гомеля на Брэст паралельна граніцы Украіны, кіламетраў за 200-300 ад яе, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Там ёсць дарога, але яна не для вялікага патоку. Мы маглі б з Кітая, Казахстана, Расіі па паўднёвай частцы накіраваць грузапаток па гэтай дарозе". Рэалізацыя праекта плануецца ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

"У нас сетка дарог вялікая, але хочам дабавіць яшчэ тры-чатыры напрамкі", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, калі будуць эканамічна абгрунтаваныя маршруты з Украіны цераз Беларусь, наша краіна гатова "хоць заўтра прапрацоўваць і ўкладваць грошы". Тым больш што Беларусь мае апрабаваную сучасную тэхналогію будаўніцтва дарог, ёсць прафесійныя, навучаныя кадры ў гэтай галіне. Беларускія дарожна-будаўнічыя арганізацыі ўжо маюць паспяховы вопыт па рэканструкцыі і мадэрнізацыі трас ва Украіне.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія