Поўная версія

Лукашэнка азнаёміцца з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый уздоўж МКАД

Прэзідэнт 24.05.2019 | 09:42

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі азнаёміцца з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, якія прылягаюць да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні даручэнняў па падтрыманні ў належным эксплуатацыйным стане кальцавой аўтадарогі і транспартных развязак. Прэзідэнт таксама праедзе па МКАД. Па маршруце руху ён азнаёміцца з тэхналагічнымі характарыстыкамі і добраўпарадкаваннем кальцавой дарогі.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія