Поўная версія

Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Прэзідэнт 21.02.2019 | 10:55
У час сустрэчы
У час сустрэчы

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, даручыў яму падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блокам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што на маючай адбыцца нарадзе будуць падведзены вынікі работы ў 2018 годзе, а таксама разгледжаны шэраг пытанняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. "Як і ў мінулым годзе, я даручыў кіраўніку Адміністрацыі. Трэба і вам падключыцца будзе, і Савету бяспекі - падрыхтаваць нараду па выніках мінулага года ўсяго сілавога блока. Пры гэтым я папрашу сканцэнтравацца не на дакладах аб нашых вялікіх дасягненнях (яны таксама ёсць, яны вядомы), а на тых пытаннях, над якімі нам трэба будзе працаваць", - сказаў Прэзідэнт.

"Вынікі - два словы. І праблемы, якія мы сёння бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэнне калегіяльна. А не так, як у міліцыі там нехта нешта скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ нехта нешта скажа... Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад арміі і заканчваючы Следчым камітэтам", - абазначыў кіраўнік дзяржавы тэматыку мерапрыемства.

Непасрэдна генпракурора Аляксандр Лукашэнка папрасіў коратка далажыць аб пытаннях, якія датычацца Прэзідэнта, патрабуюць узгаднення.

Улічваючы, што Аляксандр Канюк таксама ўзначальвае наглядальны савет Беларускай федэрацыі лыжных гонак, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй і ў гэтай сферы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Русы і Лаўранкоў могуць пазбавіцца пасад з-за стану спраў у сельскай гаспадарцы Магілёўскай вобласці
Учора 14:55
Супрацоўніцтва Беларусі і Грэцыі мае патэнцыял для выхаду на якасна новы ўзровень - Лукашэнка
Учора 12:48
Лукашэнка чакае ад аграрыяў новых ідэй для развіцця прадпрыемстваў
Учора 10:58
Лукашэнка азнаёміцца з падрыхтоўкай да вясенніх палявых работ у Магілёўскай вобласці
Учора 10:28
Лукашэнка агледзеў лыжаролерную трасу ў Баранавіцкім раёне
22 Сакавік, 19:14
Лукашэнка: паказчыкі не патрэбны, патрэбны грошы
22 Сакавік, 18:13
Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту і народу Ірака ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні парома
22 Сакавік, 17:48
Лукашэнка даручыў да 1 верасня 2020 года выйсці на сярэднюю зарплату ў Баранавіцкім рэгіёне ў памеры Br1 тыс.
22 Сакавік, 17:44
Лукашэнка даручыў за два гады прывесці ў парадак рэгіёны накшталт Аршанскага і Баранавіцкага
22 Сакавік, 17:15
Поўная версія