ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 19:13

Лукашэнка: амерыканцы хочуць адным ударам палажыць Еўропу, і, растаптаўшы Расію, падабрацца да Кітая

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб неабходнасці мірных перагавораў для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, растлумачыў, хто не дае Уладзіміру Зяленскаму наладзіць дыялог з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў на палях саміту АДКБ у Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар упэўнены, што для вырашэння канфлікту ва Украіне трэба садзіцца за стол перагавораў. Аб гэтым ён неаднаразова заяўляў раней і гаварыў на саміце АДКБ: "Нам трэба дамаўляцца. Дамаўляцца разумна і гаварыць аб міры". Аднак правядзенню перагавораў перашкаджаюць тыя, хто ў іх зусім не зацікаўлены, і аб гэтым трэба адкрыта гаварыць сусветнай супольнасці, лічыць Прэзідэнт. "Трэба выставіць Украіну і палякаў і амерыканцаў, якія за імі стаяць, у тым выглядзе, у якім яны павінны быць развернуты і паказаны ўсяму свету. Яны не хочуць ні на якія мірныя перагаворы (ісці. - Заўвага БЕЛТА). У іх, у амерыканцаў (яны там руляць праз палякаў), небяспека адна: ядзерны канфлікт, ядзерная зброя. Чаму? Таму што ў іх ужо будзе горача. Вось іх падыход", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму проста не даюць магчымасці наладзіць дыялог з Расіяй, хоць Расія да гэтага гатова. "Трэба рухацца. Калі ў гэтым плане трэба нейкая дадатковая ініцыятыва - калі ласка, мы заўсёды "за", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аднак Прэзідэнт Беларусі даваў не толькі негатыўныя ацэнкі дзеянням ЗША. Наадварот, беларускі лідар пахваліў Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна за хуткі, адкрыты і праўдзівы адказ наконт ракеты, што ўпала ў Польшчы. "Апошнім часам хвалю Байдэна: малайчына ён, вядома, што адкрыта сказаў вось так. Іншы паўзу ўзяў бы, яшчэ нешта, а ён - малайчына, ён сказаў: "Не, гэта не Расія", у сувязі з гэтай ракетай. Адносна гэтага ён малайчына. Але амерыканцы хочуць адным ударам, адным заходам палажыць Еўропу і праз Расію падабрацца да Кітая. Зразумела, растаптаўшы Расію. Нерэальныя рэчы. Нібы, не дурні ваенныя ў Амерыцы, але гэта абсалютна нерэальна - разгарнуць такую вайну на такім фронце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі