Поўная версія

Лукашэнка агучыў канкрэтныя прапановы па пачатку новага Хельсінкскага працэсу

Прэзідэнт 08.10.2019 | 13:47
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць правядзення ў бліжэйшыя гады міжнароднага саміту ў рамках новага Хельсінкскага працэсу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт перакананы ў адсутнасці імгненнага, універсальнага рэцэпта нармалізацыі сітуацыі ў свеце і Еўропе. На яго думку, адысці ад краю бездані глабальнага канфлікту можна толькі шляхам дыялогу.

"Усё больш відавочна неабходнасць правядзення ў бліжэйшыя гады міжнароднага саміту ў рамках новага працэсу "Хельсінкі" - пад эгідай АБСЕ, а магчыма, і пад эгідай ААН, - сказаў ён. - Трэба прыняць дакумент стратэгічнага характару па ўмацаванні міжнароднай бяспекі і ў Еўра-Атлантыцы, і ў больш шырокім маштабе. Сёння немагчыма вырашаць гэтыя пытанні без Кітайскай Народнай Рэспублікі. Важна ўлічваць таксама меркаванне і іншых краін, чый уплыў у свеце сёння расце".

"Мы гатовы пашыраць ідэю "Хельсінкі-2", дыялог Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і НАТА, спалучэнне з кітайскім праектам "Адзін пояс, адзін шлях", з ШАС, АСЕАН, стварэнне "пояса лічбавага добрасуседства" (аб гэтым усё больш цяпер гавораць). Будзем падтрымліваць усе канструктыўныя ідэі, накіраваныя на пераадоленне раздзяляльных ліній, захаванне міру", - запэўніў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў час міжнароднай канферэнцыі ў Мінску абмяркоўваюцца лёсавызначальныя тэмы, і выказаў надзею, што дыскусіі будуць канструктыўнымі і аналітычнымі, калі бакі вядуць дыялог не адзін супраць аднаго, а адзін з адным. "Аналітыкі, эксперты, па сутнасці, не абмежаваны ў сваіх меркаваннях і ў адрозненне ад палітыкаў могуць дазволіць сабе сказаць усё, што лічаць патрэбным. Абазначыць любыя ідэі, аж да самых нестандартных, прапанаваць рашэнні, якія цяпер патрэбны міжнароднай супольнасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вельмі разлічваю, што думкі і высновы, якія прагучалі тут, будуць запатрабаваны тымі, хто прымае важныя палітычныя рашэнні".-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота   RTVS  Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славакіі ў сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля Нітры
Учора 18:14
Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю
Учора 17:40
"Беларусы не нахлебнікі" - Лукашэнка абмеркаваў з Засем і Лапо супрацоўніцтва з Расіяй на агульнай граніцы
Учора 12:34
Аляксандр Лукашэнка Ад геапалітыкі да асабістых гарантый бізнесу - Лукашэнка на бізнес-форуме ў Вене выступіў з яркай прамовай
13 Лістапад, 11:18
Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнесу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю
13 Лістапад, 09:37
Лукашэнка ў Вене сустрэўся з Курцам
13 Лістапад, 09:06
Аляксандр Лукашэнка і Вольфганг Саботка Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі
12 Лістапад, 18:33
Лукашэнка адказаў на пытанне аб магчымасці адмены ў Беларусі смяротнага пакарання
12 Лістапад, 17:01
Лукашэнка пра Беларусь: мы абсалютна адкрытая краіна
12 Лістапад, 15:38
Поўная версія