ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2020, 19:54

Лукашэнка аб'явіў Падзяку калектыву Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена калектыву рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Калектыў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўдастоены Падзякі за падтрымку фізкультурна-аздараўленчага руху ў Беларусі, стварэнне спрыяльных умоў для заняткаў спортам і фізічнай культурай, арганізацыю актыўнага адпачынку грамадзян.

Як паведамлялася, 7 ліпеня Прэзідэнцкі спартыўны клуб адзначыў сваё 15-годдзе. Аб'яднанне з'явілася дзякуючы ініцыятыве многіх легендарных беларускіх спартсменаў і функцыянераў, якія прапанавалі стварыць арганізацыю для падтрымкі беларускага спорту, асабліва па дзіцячым і масавым напрамках. Гэту ініцыятыву падтрымаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб першапачаткова сфакусіраваўся на падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту, спартсменаў-аматараў, адраджэнні масавых турніраў. Цяпер аб'яднанне актыўна інвесціруе ў развіццё будучых прафесійных спартсменаў і няспынна ахоплівае ўсё новыя і новыя этапы іх падрыхтоўкі.

Як расказаў у інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, цяпер клуб актыўна працуе над развіццём новага эксперыментальнага праекта "Алімпійскі талент" па адборы адораных дзяцей для заняткаў спортам. Ён нарадзіўся з ініцыятывы беларускай Федэрацыі біятлона па пошуку таленавітых дзяцей для свайго віду спорту. Пасля некалькіх гадоў плённай працы праект было вырашана пашырыць, перадаць пад кіраванне клуба і падключыць іншыя віды спорту, якія культывуюцца ў Беларусі.

Таксама клуб сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй працуе над адраджэннем папулярнага праекта "Вас выклікае Спартландыя". Падрыхтавана ўжо некалькі варыянтаў канцэпцый, цяпер вывучаецца магчымасць іх ажыццяўлення. Чакаецца, што школьнікі выйдуць на старты рэспубліканскай "Спартландыі" ўжо ў 2021 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі