Поўная версія

Лукашэнка аб выніках у сельскай гаспадарцы: год быў не ідэальны, але добры

Прэзідэнт 17.11.2019 | 15:19
Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі года ў сельскай гаспадарцы. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Год быў добры. Не ідэальны - добры, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ён лепшы, чым мінулы год. Вы ведаеце, што мне давялося прымаць вельмі жорсткія рашэнні. Напрыклад, нікуды не варты такі падзеж жывёлы. Гэта недапушчальна".

Ён расказаў аб дасягненнях года і некаторых недахопах у рабоце ў вёсцы, а цяпер закладваецца аснова новага ўраджаю. "Мы вельмі шмат зрабілі за гэты год і па будаўніцтве базы сельскай гаспадаркі - ферм, машынных двароў, збожжатакоў, недзе дарог, сацкультбыту", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што краіна экспартуе сельгаспрадукцыі на $5 млрд і попыт на яе расце. "Калі Расія там упарціцца: будзем - не будзем купляць, - калі ласка. Мы больш паставілі на кітайскі рынак. У Эміратах я быў - яны зацікавіліся і інвесціруюць у нашу сельскую гаспадарку. Патрэбнасць у прадуктах харчавання будзе заўсёды, і яна расце. Таму гэта бяспройгрышны варыянт", - упэўнены беларускі лідар.

Ён адзначыў, што разам з тым у вёсцы трэба вырашаць яшчэ шмат праблем і ў бліжэйшы час адпаведныя пытанні будуць разглядацца па Віцебскай вобласці. "Калі я пачынаю думаць аб вырашэнні пытанняў сельскай гаспадаркі заўтра, цяжкавата становіцца. Гэта да таго, што Прэзідэнт Беларусі не цар, які сядзіць і спачывае на лаўрах. Даводзіцца займацца вельмі многім", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства
Учора 18:25
Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта назначаны 187 студэнтам і курсантам
Учора 17:36
Лукашэнка прадоўжыў тэрмін службы шасці генерал-маёрам
Учора 17:28
У час сустрэчы Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях
Учора 15:31
Лукашэнка: я прыхільнік страхавой медыцыны, але для гэтага даходы людзей павінны быць вышэйшыя
Учора 14:47
"За такімі медыкамі будучыня" - Лукашэнка выступіў за павышэнне прэстыжу ўрача агульнай практыкі
Учора 14:32
Фота з архіва Прэзідэнт Беларусі лічыць дачасным уводзіць практыку ліцэнзавання або абавязковай акрэдытацыі ўрачоў
Учора 14:27
Лукашэнка пракаменціраваў адток медыкаў і растлумачыў, чаму СМІ мусіруюць гэта пытанне
Учора 14:14
Лукашэнка адказаў на пытанне пра дэфіцыт медыкаў у Беларусі і расказаў, як рыхтаваць спецыялістаў
Учора 14:05
Поўная версія