Поўная версія

Лукашэнка аб справе ў адносінах да галоўнага інжынера МЗКЦ: гэта распушчанасць праваахоўных органаў

Прэзідэнт 13.08.2019 | 11:28
Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе нараду з праваахоўным блокам краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рабочай сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па злабадзённых пытаннях. Павінен адкрыта сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што, зразумела, выклікала ў мяне насцярожанасць, - гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў. І апошні факт, які мне быў даложаны (я даручаў разабрацца ўжо Аператыўна-аналітычнаму цэнтру), адносна галоўнага інжынера завода колавых цягачоў. Вы вялі следчыя дзеянні чатыры з нечым гады і так нічога ў судзе не даказалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар - розніца зразумелая) і трымаць яго ў чатырох сценах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым за недаказанасцю адпусціць. Справа ў тым, што гэта распушчанасць праваахоўных органаў. І, у прыватнасці, хутчэй за ўсё следства. Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так "наглядае" за крымінальнымі справамі і за выкананнем закону", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт яшчэ раз звярнуў увагу, што менавіта вынікі расследавання крымінальнай справы ў адносінах да галоўнага інжынера МЗКЦ падштурхнулі яго да правядзення нарады з праваахоўнай сістэмай у цэлым. "Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы", - расставіў прыярытэты Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Івана Наскевіча вынікамі работамі Следчага камітэта за мінулы перыяд гэтага года, а таксама расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. "Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае - шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы ведзяце, у тым ліку і якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы прайшлі праз суд ужо - вашы заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта мяне павінна датычыцца непасрэдна, таму што Прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што ў студзені-ліпені ў краіне быў адзначаны рост злачыннасці на 8,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Гэта прывяло да росту колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў", - сказаў ён.

У студзені-ліпені на разглядзе ў следчых знаходзілася амаль на 4 працэнты больш заяў аб злачынствах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На 12,3 працэнта ўзрасла колькасць крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вядзенні, - з 75 тыс. да 84,2 тыс. Пры гэтым на 3,5 працэнта вырасла і колькасць закончаных крымінальных спраў - з 27,7 тыс. да 28,6 тыс. Да крымінальнай адказнасці па справах, перададзеных пракурору для накіравання ў суд, прыцягнута 25,9 тыс. абвінавачаных, што на 1,8 працэнта больш, чым у 2018 годзе.

Калі гаварыць аб якасці следства, колькасць рашэнняў рэабілітуючага характару, прынятых судамі, а таксама на стадыі дасудовага вядзення, застаецца прыкладна на ранейшым узроўні. Такія рашэнні ў бягучым годзе былі прыняты ў адносінах да 30 абвінавачаных, у 2018-м - у адносінах да 31 чалавека.

Больш як на 16 працэнтаў скарацілася колькасць патрабаванняў пракурораў аб устараненні парушэнняў заканадаўства, дапушчаных у час папярэдняга следства (з 427 да 358). У той жа час для дадатковага расследавання пракуроры вярнулі 427 крымінальных спраў - гэта на 76 больш, чым у мінулым годзе. Таксама ўзрасла колькасць прыватных пастаноў суда (са 105 да 133) аб парушэннях закону пры папярэднім следстве.

Дзякуючы прымаемым мерам па забеспячэнні своечасовасці папярэдняга расследавання палавіна крымінальных спраў закончана ў скарочаны тэрмін - да аднаго месяца. Пры гэтым павялічылася доля спраў, якія расследаваліся звыш двух месяцаў (з 13,5 працэнта да 15,9 працэнта).

Узровень кампенсавання ўрону вырас і склаў амаль 60 працэнтаў.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота   RTVS  Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славакіі ў сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля Нітры
Учора 18:14
Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю
Учора 17:40
"Беларусы не нахлебнікі" - Лукашэнка абмеркаваў з Засем і Лапо супрацоўніцтва з Расіяй на агульнай граніцы
Учора 12:34
Аляксандр Лукашэнка Ад геапалітыкі да асабістых гарантый бізнесу - Лукашэнка на бізнес-форуме ў Вене выступіў з яркай прамовай
13 Лістапад, 11:18
Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнесу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю
13 Лістапад, 09:37
Лукашэнка ў Вене сустрэўся з Курцам
13 Лістапад, 09:06
Аляксандр Лукашэнка і Вольфганг Саботка Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі
12 Лістапад, 18:33
Лукашэнка адказаў на пытанне аб магчымасці адмены ў Беларусі смяротнага пакарання
12 Лістапад, 17:01
Лукашэнка пра Беларусь: мы абсалютна адкрытая краіна
12 Лістапад, 15:38
Поўная версія