Поўная версія

Лукашэнка аб рабочым графіку прэзідэнта: як вавёрка ў коле

Прэзідэнт 18.10.2019 | 17:34
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 кастрычніка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні студэнтаў і слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, расказаў пра падрабязнасці свайго графіка работы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, як ён паспявае перарабіць такую вялікую колькасць спраў і ці бываюць у яго свабодныя, выхадныя дні. "У прынцыпе магу выбраць час, каб пайсці ў лес і прыгатаваць шашлык, напрыклад. Але загадзя, каб у мяне мерапрыемстваў не было, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму не трэба думаць, што Прэзідэнт сядзіць з раніцы да ночы і ноч не спіць, паперы варушыць, а потым рэктара акадэміі прымае, кіраўніка Адміністрацыі, потым кадравы дзень і гэтак далей. Усё жыццё маё (думаю, і іншых прэзідэнтаў) - як вавёрка ў коле. Ускочыў і круцішся, бегаеш. Як 25 гадоў можна бегаць? А ты прывык. Кола верціцца - куды дзявацца. Калі бегчы не будзеш, кола будзе круціцца і цябе кідаць. Гэта лад жыцця. Ты ўжо да гэтага прывык".

Дзейнасць Прэзідэнта прадугледжвае пастаянную ўключанасць у дзяржаўныя справы. "Я сапраўды чалавек абсалютна несвабодны і заняты. Гэта факт, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Так, я завязаны на мерапрыемствах. Я не магу адлучыцца яшчэ і таму, што па канстытуцыі ў нас няма віцэ-прэзідэнта, якому я магу перадаць паўнамоцтвы. Нават калі бяру 3-4 дні, тыдзень, так званы водпуск, гэта не водпуск, я проста не праводжу публічных мерапрыемстваў".-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія