Поўная версія

Лукашэнка аб правядзенні выбараў: камар носа не павінен падтачыць

Прэзідэнт 11.06.2019 | 15:20

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на месцах забяспечыць дастойнае правядзенне перадвыбарных кампаній. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шмат разоў гаварыў: кампартыі няма, мужыкі. Мы за ўсё адказваем, гэта значыць вы. І дзве перадвыбарныя кампаніі на вашых плячах. Калі ласка, забяспечце дастойнае правядзенне гэтых кампаній, каб камар носа не падтачыў. У нас для гэтага ёсць усё. Мы не надта якія вялікія. І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас. Але народ цудоўна разумее, што цяпер дзеючая ў Беларусі ўлада - гэта адзіная нейкая ўнікальная з'ява, не толькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе звернуты да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяніна працаваць дзеля дастойнага жыцця. "Давайце хоць пяцьдзясят на пяцьдзясят: 50 працэнтаў за намі - утрыманне вашай сям'і і вас, а 50 працэнтаў - самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і сумленна аб гэтым гаварыць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба дастойна правесці. Не дапускайце хамства ў адносінах да людзей, таму што шмат скаргаў. Не трэба іх адпіхваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з імі працаваць".

У якасці станоўчага прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў работу кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Яна часта сустракаецца з людзьмі на месцах, каб лепш унікнуць у тую ці іншую сітуацыю. "Едзе да цыганоў, рабочых, сялян, паляўнічых... І там з імі размаўляе. І прыязджае зусім іншым чалавекам. Я так пачынаў працаваць. Часта кажу: калі не ведаеш, што рабіць, ідзі да людзей. Нават калі ты не знойдзеш адказу на пытанне, з якім ты прыйшоў да іх, табе будзе лягчэй потым. Ты зразумееш, чым дыхае народ. І не такая страшная гэта праблема, як табе іншым разам здаецца, седзячы ў кабінеце, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму трэба працаваць з людзьмі, трэба цаніць нашых людзей. Калі хочаце, модна кажучы, гэта нават у нейкай ступені наша фішка - што мы не аддаліліся ад народа, што ў нас няма такога разрыву, няма гэтага алігархату, няма гэтых багатых, якія стаяць над уладай і народам. Трэба гэта і падтрымліваць. Гэта наш здабытак".

"Будзьце бліжэй да людзей і не дапускайце тых пралікаў, пра якія вы іншым разам, а можа, часта чуеце. Тых пралікаў, якія дапускалі іншыя чыноўнікі і дзяржслужачыя. Вы ведаеце, чаго я не магу дараваць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Марына Літвінчук і Вольга Худзенка Лукашэнка павіншаваў Літвінчук і Худзенка з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Учора 20:46
Лукашэнка павіншаваў батутыста Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў
Учора 09:52
Лукашэнка павіншаваў Зюганава з 75-годдзем
Учора 09:04
Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце
Учора 09:01
Лукашэнка павіншаваў веласіпедыста Васіля Кірыенку з золатам II Еўрапейскіх гульняў
25 Чэрвень, 21:41
Лукашэнка пажадаў выпускнікам увасабляць мары ў жыццё і працаваць на вынік
25 Чэрвень, 17:22
Лукашэнка і Пуцін коратка абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня
25 Чэрвень, 13:26
Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь
25 Чэрвень, 13:17
Указам Прэзідэнта Беларусі ўрэгуляваны практычныя аспекты дзейнасці спартыўна-стралковага комплексу СЗАТ "ЭНЕРГА-ОІЛ"
25 Чэрвень, 12:41
Поўная версія