Поўная версія

Лукашэнка аб патрабаваннях да ўпраўленцаў: лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць

Прэзідэнт 18.10.2019 | 12:15
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прад'яўляе самыя высокія патрабаванні да падрыхтоўкі будучых упраўленцаў. На гэтым ён акцэнтаваў увагу сёння ў час наведвання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнта праінфармавалі аб тым, як вядзецца падрыхтоўка кадраў у Інстытуце дзяржслужбы, Інстытуце кіраўніцкіх кадраў, Навукова-даследчым інстытуце тэорыі і практыкі дзяржкіравання, а таксама як працуе Цэнтр суправаджэння АІС "Рэзерв".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што будучыя ўпраўленцы павінны валодаць усебаковымі ведамі, у тым ліку ў сферы ІТ-тэхналогій, але гэта не значыць, што ў Акадэміі трэба рыхтаваць праграмістаў. "Мы рыхтуем упраўленцаў і кіраўнікоў", - заўважыў Прэзідэнт. Гаворачы аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да іх, ён вылучыў у першую чаргу тры пазіцыі - лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць адбору будучых студэнтаў і слухачоў Акадэміі кіравання, каб атрыманыя імі веды ў далейшым эфектыўна выкарыстоўваліся ў вырашэнні пастаўленых задач.

Разам з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі ў сценах ВНУ высокага ўзроўню спецыялістаў эканамічнай накіраванасці. "Трэба стварыць добрую кампактную праграму для падрыхтоўкі эканамістаў, - сказаў ён. - Эканоміка патрэбна ўпраўленцам". Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба зрабіць акцэнт на навучанне замежнымі мовамі.

На сустрэчы размова ішла аб тым, каб больш актыўна выкарыстоўваць даныя банка таленавітай моладзі. "Сярод гэтых таленавітых хлопцаў і дзяўчат вельмі важна знаходзіць лідараў і рыхтаваць іх як будучых упраўленцаў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка: узаемадзеянне з Туркменістанам будзе і ў далейшым служыць забеспячэнню міру і бяспекі
09:14
Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці
Учора 11:26
Удасканальваецца дзяржрэгуляванне ў галіне абароны інфармацыі
10 Снежань, 19:55
Фота з архіва Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 99 маладым вучоным
10 Снежань, 19:29
Спецфонд Прэзідэнта выдзеліць каля Br157 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
10 Снежань, 19:12
"Пайшоў з жыцця сапраўдны сябар Беларусі" - Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Лужкова
10 Снежань, 18:03
Лукашэнка на сустрэчы з Сергяенкам і Качанавай анансаваў кантакты з кіраўніцтвам Расіі
10 Снежань, 14:42
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня і развіцці супрацоўніцтва
10 Снежань, 14:06
Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю
10 Снежань, 13:25
Поўная версія