Поўная версія

Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расію

Прэзідэнт 15.07.2019 | 14:15

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні, 17 ліпеня, прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія