Поўная версія

Краіны ЕАЭС зацвердзілі Канцэпцыю фарміравання агульнага фінансавага рынку

Прэзідэнт 01.10.2019 | 16:10
Фота з архіва
Фота з архіва

1 кастрычніка, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза сёння на саміце ў Ерэване зацвердзілі Канцэпцыю фарміравання агульнага фінансавага рынку. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы зацвердзілі Канцэпцыю фарміравання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС, заклаўшы аснову для забеспячэння свабоднага руху капіталу і паслуг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што арганізацыя такога рынку павінна быць спалучана з лічбавізацыяй: гэта дасць магчымасць развіваць перадавыя фінансавыя тэхналогіі і зрабіць больш даступным увесь спектр такіх паслуг. "Нам, безумоўна, будзе карысны ўзаемны абмен вопытам у гэтай галіне", - упэўнены Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у ЕАЭС нямала зроблена для лічбавай трансфармацыі эканомікі, стварэння экасістэм для такіх сектараў, як гандаль, прамысловая кааперацыя, развіццё транспартных калідораў, занятасць, а таксама для забеспячэння прасочвальнасці руху тавараў. "Гэты напрамак набірае абароты, і пара яго ўпарадкаваць, дапоўніць адпаведнымі нормамі Дагавор аб саюзе. Адначасова трэба звярнуць увагу на пытанні інфармацыйнай бяспекі, выпрацаваць адзіныя стандарты і фарматы ўзаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца агульнага прызнання электронных лічбавых подпісаў на прасторы саюза, то гэту праблему, дадаў Аляксандр Лукашэнка, варта было ўрэгуляваць ужо даўно. Інакш, адзначыў ён, немагчыма весці размову аб лічбавай будучыні.

Узгодненая кіраўнікамі дзяржаў канцэпцыя адлюстроўвае мэты, прынцыпы, этапы, крытэрыі і асноўныя напрамкі фарміравання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС. Краіны павінны будуць да 2025 года ўзгадніць падыходы да ўзаемнага прызнання ліцэнзій у банкаўскім і страхавым сектарах, а таксама да трансгранічнай пастаўкі фінансавых паслуг у сектары рынку каштоўных папер. У канцэпцыі адзначаецца, што ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС павінен быць сфарміраваны наднацыянальны орган па рэгуляванні фінансавага рынку. Пры гэтым яго работа будзе вызначацца асобным дагаворам.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка пачаў візіт у Аўстрыю з ускладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям
Учора 18:00
Лукашэнка: Беларусь і Ангола маюць істотны патэнцыял для пашырэння сувязей і кантактаў
Учора 17:13
Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю
Учора 15:41
Фота з архіва Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай
Учора 15:20
Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю
Учора 11:18
Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у ААЭ сферы штучнага інтэлекту
7 Лістапад, 15:21
Мухамед бен Заід аль-Нахаян і Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка абмеркаваў з наследным прынцам Абу-Дабі рэалізацыю беларуска-эмірацкіх дамоўленасцей
6 Лістапад, 15:08
Лукашэнка: памяць аб гераічных падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмацоўвае згоду ў грамадстве
6 Лістапад, 09:55
Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты
5 Лістапад, 16:03
Поўная версія