ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2021, 15:45

"Каб потым не куляцца і не шкадаваць" - Лукашэнка чакае ад распрацоўшчыкаў сур'ёзнага закона аб партыях

У час нарады
У час нарады

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях дзейнасці ў краіне палітычных партый даручыў падрыхтаваць сур'ёзны і глыбока прапрацаваны закон, які рэгуляваў бы гэту сферу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я проста хачу папярэдзіць вас, распрацоўшчыкаў і іншых: калі мы дапусцім хоць самую малую памылку пры фарміраванні партый, спасылаючыся нібыта не нейкі замежны вопыт, мы знішчым краіну, мы яе развалім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што можа адбыцца, калі ў Беларусі цяпер з'явіцца мноства невялікіх партый, кожная з якіх будзе адстойваць выключна свае інтарэсы. "Таму ўсё трэба прадугледзець. А я бачу ў праекце некаторыя недапрацоўкі", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што фарміраванне партыйнай сістэмы - гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, якое нельга недаацэньваць. "Мы думаем: а, партыя - мы яе зарэгіструем, і няхай яна будзе. Ды не, так не будзе! Увесь час будзе сутыкненне інтарэсаў. Няхай сабе тут у жніўні і ў іншыя месяцы хадзілі, вы помніце, па Мінску ў асноўным. Але гэта адна куча была, прабачце мне, пратэстуноў. Процістаяла ім іншая сіла на чале з уладай. А калі вываляць розныя і будуць кожны дзень хадзіць?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. Скажу сваё меркаванне: мы да гэтага не гатовы. І я ўжо неяк намякаў: калі цяжка ў краіне (а цяжкасцей яшчэ будзе не менш, не таму што нехта там нам санкцыі ўвядзе, - свет змяніўся, ашалеў), у такой сітуацыі разумныя людзі аб'ядноўваюцца вакол нейкага чалавека, нейкай групы людзей. Збіраюцца ў кучу і стараюцца выстаяць, выжыць. А мы цяпер пачнём - плюралізм. Помніце, пры Гарбачове мы смяяліся, рагаталі: "плю-ралізм". На каго наплявалі? На саміх сябе. Мая заява непапулярна прагучыць. Але вы гэта ўбачыце", - перакананы беларускі лідар.

З іншага боку, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, калі ў нейкай часткі грамадства ёсць запатрабаванне на партыі, ігнараваць яго нельга. "Партыі ў рэчышчы законаў, з рознымі меркаваннямі, праўладныя, апазіцыйныя і іншыя - гэта нармальны працэс. Але мы павінны першапачаткова выпрацаваць сур'ёзны закон аб партыях, каб потым не куляцца і не шкадаваць, што мы пайшлі не тым шляхам. Я раблю гэту агаворку, каб потым да мяне прэтэнзій не было, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У нас вопыту гэтага няма. Мы краіну з-за гэтага развалілі, Савецкі Саюз. Гэта ж было на нашых вачах. Вось каб гэтага з Беларуссю не адбылося".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі