Поўная версія

Эканамічныя кантракты на $58 млн падпісаны ў час візіту Шэймана ў Зімбабвэ

Прэзідэнт 13.03.2018 | 15:33
Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман
Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ходзе сустрэчы размова ішла аб перспектывах пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з дзяржавамі афрыканскага кантынента. Прэзідэнт праінфармаваны аб выніках візіту Віктара Шэймана ў Рэспубліку Зімбабвэ, якую ён наведаў па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, адбыліся канструктыўныя і плённыя перагаворы з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва, а таксама першым віцэ-прэзідэнтам, міністрам горнай здабычы і развіцця здабыўной галіны, старшынёй Рэзервовага банка, міністрамі замежных спраў і міжнароднага гандлю, сельскай гаспадаркі, транспарту і развіцця інфраструктуры, вышэйшай адукацыі, развіцця навукі і тэхналогій.

У ходзе перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны кантракты на суму амаль $58 млн, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на $43 млн і тэхнікі для лясной гаспадаркі на $15 млн. Размова ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Акрамя таго, гэта дзяржава зацікаўлена ў закупцы беларускіх угнаенняў, цяпер рыхтуецца кантракт на суму амаль $10 млн.

Дасягнуты дамоўленасці па развіцці супрацоўніцтва і па многіх іншых напрамках. У прыватнасці, у галіне АПК размова ідзе аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса і малака. Рэспубліка Зімбабвэ гатова выкарыстоўваць беларускі вопыт па рэкультывацыі зямель і ірыгацыі засушлівых раёнаў. Бакі маюць намер ствараць сумесныя прадпрыемствы для рэалізацыі праектаў у жыллёвым, прамысловым і дарожным будаўніцтве, у галіне транспарту, ва ўзвядзенні лагістычнага комплексу. Паводле слоў Віктара Шэймана, прапрацоўваюцца магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне электраэнергетыкі.

Прэзідэнт быў таксама праінфармаваны аб перспектывах развіцця кантактаў з Зімбабвэ ў галіне горнай здабычы, у тым ліку стварэнні прадпрыемства па здабычы карысных выкапняў. У прыватнасці, беларускія спецыялісты могуць быць задзейнічаны ў геолагаразведцы, здабычы нафты і газу ў гэтай багатай рэсурсамі краіне.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка абмеркаваў з Сянько мытныя даходы і размеркаванне ўвазных пошлін у ЕАЭС
13:42
Лукашэнка: падтрымліваючы Беларусь, Расія перш за ўсё падтрымлівае сябе
12:28
"Перспектыўны партнёр у Сібіры" - Лукашэнка назваў прыярытэты ў рабоце з Новасібірскай вобласцю
11:18
Задачы Парадку дня-2030 былі пастаўлены ў Беларусі на дзяржузроўні задоўга да яго прыняцця - Лукашэнка
11:08
Лукашэнка: развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ліхтэнштэйнам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін
Учора 09:31
Дапрацоўка законапраекта і экспертныя меркаванні - падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі па дзяржслужбе
22 Студзень, 16:23
Аляксандр Лукашэнка Новая рэдакцыя закона аб дзяржслужбе разгледжана на нарадзе ў Лукашэнкі
22 Студзень, 11:12
Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам
21 Студзень, 12:35
Гана можа стаць адной з апорных кропак супрацоўніцтва Беларусі з дзяржавамі Афрыкі - Лукашэнка
21 Студзень, 12:27
Поўная версія