ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2016, 15:13

Беларускія ваенныя разлічваюць у 2016-2017 гадах стварыць ракетны комплекс далёкасцю больш як 200 км

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваенныя разлічваюць у 2016-2017 гадах стварыць ракетны комплекс далёкасцю больш як 200 км. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў па развіцці ракетабудавання ў Беларусі. Цяпер Дзяржкамваенпрам сумесна з Мінабароны працуе над стварэннем ракетнага комплексу залпавага агню далёкасцю больш як 200 км. Як было даложана Прэзідэнту, гэту задачу плануецца выканаць на працягу 2016-2017 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Ваенная дактрына Беларусі мае абаронны характар. У той жа час "трэба мець зброю, якая ўсё ж такі перасцерагала б патэнцыяльнага праціўніка ад таго, каб ваяваць з Беларуссю". "Мы павінны мець зброю, якая можа нанесці непрымальны ўрон гіпатэтычнаму праціўніку", - перакананы Прэзідэнт. У сувязі з гэтым ім была вызначана задача па развіцці ракетных тэхналогій. У выніку створаны ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз". Яны прыняты ўжо на ўзбраенне і будуць пастаўлены ў войскі да 1 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі