Поўная версія

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян КНР па пашпартах для афіцыйных паездак

Прэзідэнт 19.05.2017 | 17:08

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны ўказ нумар 173 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі загранустановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Ігар Лучанок. Фота з архіва БЕЛТА Прэзідэнт пра Ігара Лучанка: з жыцця пайшоў чалавек велізарнага таленту, чыёй творчасцю ганарыцца краіна
Учора 20:14
Лукашэнка кіраўнікам мясцовай вертыкалі: працаваць па прынцыпе "што загадаеце?" катэгарычна забараняецца
Учора 16:41
Лукашэнка арыентуе кіраўнікоў не скідваць абароты ў сваёй рабоце ў перыяд электаральных кампаній
Учора 16:09
Лукашэнка аб карупцыі: гэта ржа, якая з'ядае ўсё
Учора 15:27
Лукашэнка: пасол Беларусі ў Расіі павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі
Учора 15:24
Новыя паслы, кіраўніцтва міністэрстваў і мясцовай вертыкалі - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Учора 14:44
Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады
Учора 13:12
Лукашэнка бачыць добрыя перспектывы для развіцця гандлю з Турцыяй
Учора 13:09
Беларускую дзяржакадэмію авіяцыі ўзначаліць Арцём Шагідзевіч
Учора 12:58
Поўная версія