Поўная версія

Беларусь уваходзіць у лік бліжэйшых сяброў і партнёраў Кітая - Лукашэнка

Прэзідэнт 03.10.2016 | 11:14
Аляксандр Лукашэнка ў Пекінскім універсітэце
Аляксандр Лукашэнка ў Пекінскім універсітэце

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уваходзіць у лік бліжэйшых сяброў і партнёраў Кітая. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 верасня ў час дзяржаўнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы наведаў Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адказаў на іх пытанні. Адкрытая і ажыўленая размова прадаўжалася больш за гадзіну.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем былі ўстаноўлены амаль 25 гадоў таму. "Мы можам з гордасцю адзначыць, што за такі малы перыяд у параўнанні з іншымі краінамі нашы адносіны набылі асаблівы даверны статус усебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Вялікі Кітай толькі з чатырма дзяржавамі мае такі высокі ўзровень супрацоўніцтва, і ў іх лік уваходзіць Беларусь. Мы гэтым ганарымся", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь з задавальненнем будуе і развівае свае адносіны з Кітаем, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць у тысячы кіламетраў. "У першую чаргу таму, што за 25 гадоў вы ніколі не ставілі нам ніякіх папярэдніх умоў. Вы заўсёды сумленна і прыстойна выбудоўвалі адносіны на раўнапраўнай аснове. І гэта дае свой плён", - сказаў ён.

Самым важным для беларуска-кітайскай дружбы беларускі лідар назваў той факт, што на чале КНР стаіць кіраўнік - Сі Цзіньпін, з якім за кароткі прамежак часу ўдалося выбудаваць цяперашні вельмі высокі ўзровень адносін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго асабістае знаёмства з Сі Цзіньпінам адбылося яшчэ тады, калі той на пасадзе намесніка Старшыні КНР наведваў з візітам Беларусь. "Мы пяць гадзін у мяне ў кабінеце стаялі перад глобусам і разважалі аб сусветных праблемах. Размова была абсалютна шчырай. Кітайцы - людзі стрыманыя. Яны доўга могуць ісці (да прыняцця тых або іншых важных рашэнняў), але калі прымуць рашэнне, то пойдуць. Так атрымалася з Сі Цзіньпінам, - сказаў Прэзідэнт. - Я бачу, што, стаўшы кіраўніком такой імперыі, як Кітай, ён памятае да коскі ўсю гэту размову ў кабінеце. Ён стаў Старшынёй КНР, і мне прасцей ужо было з ім выбудоўваць адносіны, таму што мы былі знаёмы".

Лукашэнка: індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць узорна-паказальным комплексам
Прэзідэнт назваў парк "Вялікі камень" узорам інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Хоць, напэўна, правільней было б гаварыць, што гэта ў шырокім сэнсе міжнародны праект, паколькі кампаніі розных краін імкнуцца туды", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў важнасць развіцця ўсебаковага і ўзаемавыгаднага беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. І на гэтым шляху бакі ўжо дасягнулі значных вынікаў у шэрагу галін. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" пад Мінскам Прэзідэнт назваў узорам інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Праводзячы перагаворы з прэм'ерам Дзяржсавета Кітая і з Сі Цзіньпінам, мы дамовіліся, што індустрыяльны парк "Вялікі камень" у Беларусі павінен стаць узорам яшчэ і таму, каб прадэманстраваць усяму свету, і перш за ўсё высокатэхналагічнай Еўропе, што такое Кітай сёння, - заявіў беларускі лідар. - Нам трэба пабудаваць узорна-паказальны тэхналагічны комплекс, каб іншыя краіны Еўропы, убачыўшы гэта, захацелі супрацоўнічаць з Кітаем. І чаго б нам ні каштавала, гэты праект будзе рэалізаваны".

"У свеце ідзе жорсткая канкурэнцыя, і перш за ўсё ў эканоміцы. Кітай правільна выбраў тактыку, вызначыўшы напрамак Шаўковага шляху. І ў гэтым плане тыя дзяржавы, праз якія будзе праходзіць гэта дарога, становяцца сябрамі Кітая", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў аб падтрымцы з боку Беларусі ідэі спалучэння інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе з развіццём праекта Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, а таксама выказаўся за "інтэграцыю інтэграцый" на ўсёй еўразійскай прасторы, у тым ліку з удзелам ШАС, АСЕАН, Еўрасаюза.

Лукашэнка: Кітай з'яўляецца адной з апор шматпалярнасці і ўстойлівасці ў свецеЛукашэнка: Кітай з
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца шматвектарнай знешняй палітыкі, развівае адносіны з усімі без выключэння рэгіёнамі свету, з усімі дзяржавамі.

Прэзідэнт падкрэсліў значэнне Кітая ў якасці адной з апор шматпалярнасці і ўстойлівасці ў свеце. "Толькі шматпалярны свет можа ўтрымаць і выратаваць нашу планету ад разбурэння. Ні адна сістэма не можа доўга ўстаяць на адной апоры. Чым іх больш, тым магутнейшая сістэма. І адной з апор гэтай шматпалярнасці і ўстойлівасці з'яўляецца КНР. Мы вельмі зацікаўлены, каб гэта апора пастаянна ўмацоўвалася. У гэтым наш прагматызм, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Будзе магутны і моцны Кітай - будзе суверэнная і незалежная Беларусь. Таму што гэта наш сябар, на плячо якога мы заўсёды зможам абаперціся".

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы падрабязна расказаў аб развіцці Беларусі на сучасным этапе, яе поспехах і дасягненнях у палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы. Краіна ў знешняй палітыцы цвёрда прытрымліваецца прынцыпу шматвектарнасці. "Мы заўсёды зыходзім з такога разумення пры выпрацоўцы і правядзенні сваёй знешняй палітыкі. Таму нацэлены выключна на ўмацаванне і пашырэнне супрацоўніцтва з усімі суседзямі - і на Усходзе, і на Захадзе - настолькі глыбока, наколькі гэта магчыма, але не на шкоду каму-небудзь. Мы вядзём дыялог з тымі партнёрамі, якія гатовы будаваць адносіны з Беларуссю на раўнапраўнай аснове, без дыктату і прымушэння", - заявіў беларускі лідар.

Беларусь змагла стаць востравам стабільнасці ў рэгіёне - Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка лічыць гэта цалкам натуральным для Беларусі, тэрыторыя якой спрадвеку была скрыжаваннем, дзе ў літаральным сэнсе сустракаліся Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень.

Не прэтэндуючы на глабальныя геапалітычныя амбіцыі, мы змаглі стварыць востраў стабільнасці ў нашым рэгіёне, сфарміраваўшы дружалюбныя і ў дастатковай ступені даверныя адносіны з усімі нашымі суседзямі: Расіяй, Еўрапейскім саюзам, Украінай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я ўжо гаварыў, знаходзячыся ў ААН, што глыбінная крыніца ўсіх крызісаў - у штучным несуразмерным культываванні індывідуальных правоў і свабод чалавека на шкоду грамадскім інтарэсам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прыкрываючыся лозунгам абароны правоў чалавека, звяргаюцца ўрады, разбураюцца дзяржавы, арганізуюцца ваенныя інтэрвенцыі. Па сутнасці, насаджваюцца хаос і анархія са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Але ж нават шчырыя, добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення".

Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што "каляровыя рэвалюцыі" ў розных краінах не прывялі ў выніку да міру і дабрабыту. Наадварот, іх вынікам сталі перманентная нестабільнасць, разбалансіроўка дзяржаўных механізмаў, страта кіруемасці, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна адказаў на пытанні студэнтаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі Беларусі. Яны датычыліся перспектыў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, маладзёжных абменаў, работы па далейшым спрашчэнні візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі і нават таго, як Прэзідэнт расцэньвае распад СССР. "Я адназначна разглядаю распад Савецкага Саюза як катастрофу, якая мела і мае негатыўныя наступствы ва ўсім свеце. Нічога добрага ад распаду мы не атрымалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка расцэньвае распад СССР як катастрофу
Я адназначна разглядаю распад Савецкага Саюза як катастрофу, якая мела і мае негатыўныя наступствы ва ўсім свеце. Нічога добрага ад распаду мы не атрымалі", - сказаў Прэзідэнт.

Адносна астатніх пытанняў кіраўнік дзяржавы ў цэлым выказаўся за неабходнасць паглыблення і аблягчэння кантактаў па розных напрамках.

У завяршальны дзень візіту Прэзідэнт таксама правёў перагаворы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ да свайго прэзідэнцтва пачаў актыўна вывучаць вопыт дзяржаўнага развіцця Кітая. "Я прыязджаў да вас, бываў у гарадах, вывучаў функцыянаванне свабодных эканамічных зон, бываў у вашых вёсках. Я вельмі добра ведаю агульны напрамак станаўлення і развіцця гэтай цудоўнай і старажытнай дзяржавы, - сказаў Прэзідэнт. - Інтуітыўна яшчэ тады - да свайго прэзідэнцтва - я зразумеў, што будучае нашай планеты за Кітаем. Як бачыце, я не памыліўся".

У сваю чаргу Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што дзяржвізіт Аляксандра Лукашэнкі надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін.

Перад адлётам з Пекіна Прэзідэнт усклаў вянок да Помніка народным героям.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка: узаемадзеянне з Туркменістанам будзе і ў далейшым служыць забеспячэнню міру і бяспекі
09:14
Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці
Учора 11:26
Удасканальваецца дзяржрэгуляванне ў галіне абароны інфармацыі
10 Снежань, 19:55
Фота з архіва Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 99 маладым вучоным
10 Снежань, 19:29
Спецфонд Прэзідэнта выдзеліць каля Br157 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
10 Снежань, 19:12
"Пайшоў з жыцця сапраўдны сябар Беларусі" - Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Лужкова
10 Снежань, 18:03
Лукашэнка на сустрэчы з Сергяенкам і Качанавай анансаваў кантакты з кіраўніцтвам Расіі
10 Снежань, 14:42
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня і развіцці супрацоўніцтва
10 Снежань, 14:06
Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю
10 Снежань, 13:25
Поўная версія