Поўная версія

Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Егіптам у адукацыі і турызме

Прэзідэнт 18.06.2019 | 15:36
У час сустрэчы
У час сустрэчы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на актыўнае развіццё супрацоўніцтва з Егіптам у сферах адукацыі і турызму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння Беларусь і Егіпет раней вызначылі сферу адукацыі. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта галіна звязана непасрэдна з моладдзю, развіццём яе патэнцыялу, спартыўных і творчых здольнасцей, прапагандай здаровага ладу жыцця.

"Наша краіна мае значны патэнцыял у галіне адукацыі, падрыхтоўкі спецыялістаў, запатрабаваных у эканоміцы. Цяпер у Беларусі праходзяць навучанне ўсяго 20 егіпецкіх грамадзян. Мы выдзелілі адукацыйныя гранты грамадзянам Егіпта на навучанне ў беларускіх ВНУ. Гэта толькі пачатак. Мы хацелі б бачыць вашых маладых людзей, якія імкнуцца атрымаць сучасную адукацыю ў Беларусі, у большай колькасці", - заявіў кіраўнік дзяржавы. У Егіпце рабоце з моладдзю ўдзяляюць вялікую ўвагу: 60 працэнтаў насельніцтва краіны - гэта маладыя людзі. Усе яны хочуць мець добрую адукацыю і работу, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён вітаў ініцыятыву Прэзідэнта Егіпта аб правядзенні ў яго краіне штогадовага Сусветнага маладзёжнага форуму, у якім актыўны ўдзел прымаюць і прадстаўнікі Беларусі. "Мы будзем рабіць усё для таго, каб кантакты паміж маладымі людзьмі Егіпта і Беларусі ўзмацняліся і развіваліся", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў раней накіраванае запрашэнне для групы егіпецкіх падлеткаў прыехаць у Беларусь на адпачынак і аздараўленне ў жніўні 2019 года.

"У справе развіцця дружалюбных адносін паміж нашымі народамі важнае месца займае турызм - мы з вамі пра гэта гаварылі два гады таму ў Каіры. За гэтыя апошнія два гады турыстычны паток з Беларусі ў Егіпет павялічыўся больш як у чатыры разы. Мы хацелі б, каб і вашы людзі часцей бывалі ў Беларусі. Як вы сёння сказалі, у Беларусі для егіпецкіх грамадзян ёсць што паглядзець, а мы створым усе ўмовы для таго, каб грамадзяне Егіпта атрымалі тут усё неабходнае, прыехаўшы на адпачынак", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь і Егіпет маюць багатую культурную і гістарычную спадчыну. "Мы зацікаўлены ў абмене вопытам у гэтай сферы. Гатовы арганізаваць узаемныя візіты спецыялістаў музеяў, археолагаў, рэстаўратараў. Будзем рады правесці ў сябе Дні культуры Егіпта", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка пачаў візіт у Аўстрыю з ускладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям
Учора 18:00
Лукашэнка: Беларусь і Ангола маюць істотны патэнцыял для пашырэння сувязей і кантактаў
Учора 17:13
Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю
Учора 15:41
Фота з архіва Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай
Учора 15:20
Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю
Учора 11:18
Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у ААЭ сферы штучнага інтэлекту
7 Лістапад, 15:21
Мухамед бен Заід аль-Нахаян і Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка абмеркаваў з наследным прынцам Абу-Дабі рэалізацыю беларуска-эмірацкіх дамоўленасцей
6 Лістапад, 15:08
Лукашэнка: памяць аб гераічных падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмацоўвае згоду ў грамадстве
6 Лістапад, 09:55
Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты
5 Лістапад, 16:03
Поўная версія