Поўная версія

Беларусь прапануе Азербайджану пастаўкі аўтобусаў і паяздоў

Прэзідэнт 30.11.2015 | 10:42
У час сустрэчы ў шырокім складзе
У час сустрэчы ў шырокім складзе

30 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Азербайджану пастаўкі аўтобусаў і паяздоў і ўдзел ва ўдасканаленні транспартнай інфраструктуры. З такой прапановай звярнуўся 28 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка да свайго азербайджанскага калегі Ільхама Аліева на перагаворах у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі не без гордасці адзначыў высокую выніковасць сумеснага з Азербайджанам праекта па зборцы беларускіх трактароў МТЗ, тэхнікі МАЗ і МЗКЦ на Гянджынскім аўтамабільным заводзе. З 2007 года на яго плошчах сабрана больш як 6 тыс. трактароў "Беларус" і амаль 3 тыс. аўтамабіляў і прычэпаў.

На думку беларускага лідара, нямала магчымасцей для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і ў іншых сферах. Так, беларускі бок можа прапанаваць недарагія, але надзейныя аўтобусы МАЗ малога і сярэдняга класа для ўдасканалення транспартных зносін, а таксама чыгуначныя пасажырскія паязды, што выпускаюцца сумесна са швейцарскай кампаніяй "Штадлер". Для гарадскіх перавозак - камфартабельныя аўтобусы на экалагічных газагенератарных рухавіках, зборку якіх можна наладзіць у Азербайджане.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускі ўдзел будзе карысным і ў далейшым удасканаленні транспартнай інфраструктуры Азербайджана. Напрыклад, у праектаванні ліній і пастаўцы абсталявання для арганізацыі руху скораснага гарадскога рэйкавага транспарту паміж цэнтрам Баку і яго прыгарадамі. У тым ліку ў забеспячэнні дадатковых камфортных умоў зносін з аэрапортам імя Гейдара Аліева.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія