Поўная версія

Беларусь і Егіпет дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі

Прэзідэнт 18.06.2019 | 13:20
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі. Гэта тэма была закранута сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За два гады пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні беларуска-егіпецкі тавараабарот вырас у два разы. Але, як мы з вамі толькі што канстатавалі, гэта не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Мы можам значна больш, і ў нас ёсць усе магчымасці выйсці на больш высокія паказчыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, бакі ў час перагавораў у вузкім складзе дамовіліся ўстараніць бар'еры ў гандлі. "Мы прыкладзём з нашага боку і з боку Егіпта намаганні для таго, каб зняць усялякія бар'еры ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мы хацелі б, каб беларусы як надзейныя вашы сябры і партнёры мелі дакладную структуру і сістэму, працэдуру рэгістрацыі пастаўшчыкоў прадукцыі ў Егіпет", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Для павелічэння аб'ёмаў прадукцыі сумеснай вытворчасці, адзначыў Прэзідэнт, патрабуецца стварэнне ўрадам Егіпта роўных умоў па ўдзеле ў тэндарах, размяшчэнні дзяржаўных заказаў на тавары, што вырабляюцца ў рамках сумесных праектаў, аказанне фінансавага садзейнічання прадпрыемствам. "Тое ж самае, мы дамовіліся з Прэзідэнтам, зробім і мы са свайго боку", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі бок разлічвае разам з Егіптам ствараць прадукт і сумесна забяспечваць яго рэалізацыю, у тым ліку на знешніх рынках. "Гэта дасць магчымасць вашай краіне павялічыць экспарт. Такі падыход выгадны як Мінску, так і Каіру", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што Беларусь выступае за свабоднае перамяшчэнне тавараў і падтрымлівае прапанову егіпецкага боку аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Егіптам.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Ордэнам Маці ўзнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці
16:27
Інвестары агучылі патрабаванні па дражджавым заводзе ў Слуцку. Лукашэнка вырашыў асабіста разабрацца ў пытанні
11:58
Лукашэнка: Магілёўская вобласць гатова паспяхова вырашыць усе задачы аграпрамысловай галіны
09:07
Фота   RTVS  Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славакіі ў сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля Нітры
Учора 18:14
Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю
Учора 17:40
"Беларусы не нахлебнікі" - Лукашэнка абмеркаваў з Засем і Лапо супрацоўніцтва з Расіяй на агульнай граніцы
Учора 12:34
Аляксандр Лукашэнка Ад геапалітыкі да асабістых гарантый бізнесу - Лукашэнка на бізнес-форуме ў Вене выступіў з яркай прамовай
13 Лістапад, 11:18
Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнесу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю
13 Лістапад, 09:37
Лукашэнка ў Вене сустрэўся з Курцам
13 Лістапад, 09:06
Поўная версія