Поўная версія

Аб цэнах на лякарствы і закупках абсталявання - Лукашэнка абмеркаваў з Каранікам сітуацыю ў ахове здароўя

Прэзідэнт 12.08.2019 | 12:02
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры назначэнні мы дамовіліся, што праз пэўны прамежак часу, калі вы будзеце гатовы, даложыце, па-першае, аб удасканаленні сістэмы аховы здароўя па ўсіх напрамках. Што больш за ўсё хвалюе не толькі мяне, а і грамадства з-за апошніх падзей у сістэме - гэта пытанні закупак медыцынскага абсталявання і цэнаўтварэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што справядлівае цэнаўтварэнне на лякарствы і работа без пасрэднікаў пры закупцы абсталявання - адны з важнейшых пытанняў. "Зразумела, што пасрэднікі да 30 працэнтаў, а часам і больш, павялічваюць цэны на абсталяванне. Тое ж самае датычыцца і лекавых сродкаў, прэпаратаў, субстанцый і гэтак далей, - дадаў ён. - Словам, вы, працуючы ў асноўным звяне нашай аховы здароўя, ведаеце вострыя праблемы і "хваробу" нашай аховы здароўя. І ў гэтых адносінах нам трэба было б прыкласці сур'ёзныя намаганні. Цягнуць нельга".

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзняў пытанне вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі і імпартазамяшчэння. Паводле яго слоў, краіна траціць на закупку лякарстваў за мяжой да $500 млн. "Недапушчальна шмат. Тым больш мы можам вырабляць свае лякарствы", - адзначыў Прэзідэнт. Раней, нагадаў ён, была пастаўлена задача наладзіць у краіне вытворчасць палавіны аб'ёму закупляемых лекавых сродкаў. Даручэнне было выканана.

"Цяпер трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на субстанцыі і, як гавораць у прамысловасці, камплектуючыя гэтых лякарстваў. Трэба глыбей займацца распрацоўкай, вытворчасцю лекавых сродкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Каранік
Уладзімір Каранік'

Ён таксама звярнуў увагу на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя ў частцы аказання першаснай і спецыялізаванай дапамогі. "Ламаць нічога не трэба. Гэта поўнае глупства. І вы, і ўсе мы выраслі на гэтай сістэме. Але нічога не бывае дадзенага раз і назаўсёды, трэба ўдасканальваць гэту сістэму. Калі ў вас па гэтым і іншых пытаннях ёсць прапановы, я гатовы іх выслухаць. Калі яны прымальныя, мы зробім усё для таго, каб іх рэалізаваць ужо ў гэтым годзе", - заявіў Прэзідэнт.

Уладзімір Каранік далажыў кіраўніку дзяржавы аб выкананні яго даручэнняў, праінфармаваў аб бягучым стане спраў і існуючых праблемах у сістэме аховы здароўя, магчымых шляхах іх вырашэння.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота   RTVS  Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Славакіі ў сувязі з ахвярамі аўтамабільнай аварыі каля Нітры
Учора 18:14
Дзяржава будзе кампенсаваць экспарцёрам да 50 працэнтаў расходаў на замежныя выстаўкі і сертыфікацыю
Учора 17:40
"Беларусы не нахлебнікі" - Лукашэнка абмеркаваў з Засем і Лапо супрацоўніцтва з Расіяй на агульнай граніцы
Учора 12:34
Аляксандр Лукашэнка Ад геапалітыкі да асабістых гарантый бізнесу - Лукашэнка на бізнес-форуме ў Вене выступіў з яркай прамовай
13 Лістапад, 11:18
Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнесу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю
13 Лістапад, 09:37
Лукашэнка ў Вене сустрэўся з Курцам
13 Лістапад, 09:06
Аляксандр Лукашэнка і Вольфганг Саботка Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі
12 Лістапад, 18:33
Лукашэнка адказаў на пытанне аб магчымасці адмены ў Беларусі смяротнага пакарання
12 Лістапад, 17:01
Лукашэнка пра Беларусь: мы абсалютна адкрытая краіна
12 Лістапад, 15:38
Поўная версія