ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2013, 14:00

А.Лукашэнка зацвердзіў задуму правядзення стратэгічнага вучэння "Захад-2013"

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму правядзення стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2013", якое, як чакаецца, пройдзе на тэрыторыі Беларусі восенню бягучага года. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт краіны як галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі зацвердзіў задуму правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2013" і даў адпаведныя даручэнні па яго дапаўненню", - заявіў міністр абароны.

Асобна Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у большай ступені звярнуць увагу на практычны бок, прыцягнуць да правядзення вучэнняў у поўным аб'ёме органы і войскі тэрытарыяльнай абароны. Асаблівую ўвагу таксама трэба ўдзяліць арганізацыі ўзаемадзеяння органаў кіравання і сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Паводле слоў Юрыя Жадобіна, асаблівасцю маючага адбыцца вучэння будзе тое, што ў ім прымуць удзел не толькі сілы рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, але і Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ, што на тэрыторыі Беларусі будзе ўпершыню.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі