ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 кастрычніка 2021, 16:11

Зась: парламенцкае вымярэнне з'яўляецца адной з асноў АДКБ

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

26 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рабочая сустрэча членаў Пастаяннага савета АДКБ з паўнамоцнымі прадстаўнікамі парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ пры Парламенцкай асаблеі АДКБ з удзелам генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася адбылася сёння ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення ўзаемадзеяння Парламенцкай асамблеі АДКБ з іншымі органамі арганізацыі. Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што ў арганізацыі надаюць вялікае значэнне ўдзелу Сакратарыята АДКБ у мерапрыемствах, праводзімых па лініі ПА АДКБ, а кіраўніцтва сакратарыята АДКБ рэгулярна ўдзельнічае ў пасяджэннях яе Савета. "Парламенцкае вымярэнне з'яўляецца адной з асноў, на якую абапіраецца фундамент нашай арганізацыі, і таму Сакратарыят АДКБ надае важнае значэнне ўзаемадзеянню з Парламенцкай асамблеяй АДКБ як аднаму з інструментаў умацавання і павышэння эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі", - падкрэсліў Станіслаў Зась. Ён таксама адзначыў, што развіццё парламенцкага вымярэння стала адным з прыярытаў старшынства Арменіі ў АДКБ у 2021-2022 гадах.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннага савета АДКБ, пастаянны і паўнамоцны прадстаўнік Арменіі пры АДКБ Віктар Біягаў заявіў, што ПА АДКБ адыгрывае важную ролю ў справе прыняцця мадэльных заканадаўчых актаў і рэкамендацый, якія садзейнічаюць збліжэнню заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ і прыводзяць іх у адпаведнасць з палажэннямі дагавораў, заключаных у рамках АДКБ.

"У кантэксце парламенцкага вымярэння важным з'яўляецца збліжэнне і гарманізацыя нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ у сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі з улікам новых выклікаў і пагроз. Таксама лічым актуальным развіццё парламенцкай дыпламатыі АДКБ для выбудоўвання дыялогу на пляцоўках міжнародных парламенцкіх арганізацый і форумаў", - сказаў Віктар Біягаў.

У час сустрэчы была выказана неабходнасць развіваць і эфектыўна выкарыстоўваць інструмент публічнай дыпламатыі для фарміравання пазітыўнага іміджу АДКБ. Таксама абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзю Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і падрыхтоўкі юбілейнай сесіі Парламенцкай асамблеі АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі