Поўная версія

Зась і Аліеў адзначылі пазітыўную дынаміку беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва

Палітыка 18.09.2019 | 13:08
Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась сёння ў Баку сустрэўся з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі комплексна абмеркаваны пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі, гандлёва-эканамічнай і энергетычнай галінах, а таксама праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін па ўсіх напрамках.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія