Поўная версія

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка

Палітыка 19.08.2019 | 10:47
Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па рыдыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка, паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"З 20 кастрычніка будуць праходзіць, па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя - з 19.00 да 20.00", - сказала Лідзія Ярмошына.

Для кандыдатаў, якія будуць балаціравацца па Мінску, плануецца выдзеліць эфірны час на канале "Беларусь 3", па Мінскай вобласці - на СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Радыёвыступленні будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай вобласці - гэта "Мінская хваля", для Мінска - "Радыё Мінск".

Што датычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнтральныя газеты - "Звязда" і "Рэспубліка". Раней на парламенцкіх выбарах яшчэ задзейнічалася "Народная газета". Цяпер яна выдаецца ўсяго раз на тыдзень, таму немагчыма забяспечыць апублікаванне праграм кандыдатаў у гэтым выданні. Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці абласных газет - дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых або гарадскіх.

На гэты час рыхтуецца наступнае пасяджэнне ЦВК, якое пройдзе 28 жніўня. Яно будзе прысвечана пытанням работы са СМІ на час выбарчай кампаніі. Традыцыйна будзе сфарміраваны наглядальны савет па інфармацыйных спрэчках. Міністру інфармацыі прапанаваны папярэдні спіс кандыдатур. Гэты орган узначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Кіраўнік дзяржавы 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года. 6 жніўня на пасяджэнні ЦВК зацверджаны каляндарныя планы парламенцкіх выбараў. Усе важнейшыя падзеі выбарчай кампаніі будуць асвятляцца на інфармацыйным рэсурсе ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by).-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Прадстаўнікі ЦВК Расіі стануць наглядальнікамі за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі
Учора 19:13
Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні шведскага вопыту па дасягненні МУР - Шчоткіна
Учора 16:56
Паслы Беларусі і Аўстраліі абмеркавалі шляхі актывізацыі супрацоўніцтва
Учора 16:34
Фота з архіва Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі - МЗС
Учора 16:03
Кансультацыі паміж МЗС краін СНД па барацьбе з тэрарызмам пройдуць у Ашхабадзе
Учора 15:20
Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў
Учора 12:36
Фота з архіва Пагадненні на 250 млн еўра плануецца падпісаць на аўстрыйска-беларускім бізнес-форуме ў Вене
Учора 10:00
Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для двухбаковых адносін - эксперт
Учора 09:21
Візіт Лукашэнкі ў ААЭ праходзіў у атмасферы адкрытасці і дружбы - пасол
Учора 09:00
Поўная версія