Поўная версія

Выбары ў Савет Рэспублікі адбыліся ў Беларусі

Палітыка 07.11.2019 | 12:02

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбыліся сёння ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары прайшло ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета.

Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі. Амаль усе з іх працуюць на грамадскіх пачатках. Толькі старшыня Савета Рэспублікі, віцэ-спікер, старшыні пастаянных камісій з'яўляюцца вызваленымі работнікамі і атрымліваюць зарплату.

Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія