Поўная версія

Візіт Лукашэнкі ў ААЭ праходзіў у атмасферы адкрытасці і дружбы - пасол

Палітыка 11.11.2019 | 09:00
Андрэй Лучанок. Фота з архіва
Андрэй Лучанок. Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ праходзіў у атмасферы адкрытасці і дружбы, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок 10 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Немалаважна тая атмасфера адкрытасці і дружбы, у якой праходзілі гэтыя сустрэчы. Эмірацкія сябры пастараліся не перагружаць праграму залішнім афіцыёзам. Але тая зацікаўленасць, з якой абмяркоўваліся пытанні, паверце мне, праяўляецца далёка не ў кожным візіце кожнага кіраўніка дзяржавы ў Эміраты. Так размаўляюць толькі з самымі блізкімі сябрамі", - сказаў Андрэй Лучанок.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў ААЭ правёў сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, а таксама саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія