Поўная версія

Віктарын аб новым кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі: упэўнена, што канструктыўны дыялог захаваецца

Палітыка 10.07.2019 | 14:16
Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын лічыць, што пасля ратацыі кіраўнікоў прадстаўніцтваў ЕС за мяжой траекторыя канструктыўнага дыялогу Мінска і Бруселя захаваецца. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнена, што траекторыя ўзаемадзеяння, якую мы змаглі задаць за апошнія чатыры гады, траекторыя адкрытасці і канструктыўнага дыялогу будзе захавана і пасля таго, як я завяршу сваю дзейнасць тут", - сказала Андрэа Віктарын, каменціруючы інфармацыю аб змене кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Адказваючы на пытанне аб падпісанні Беларуссю і ЕС візавага пагаднення і пагаднення аб рэадмісіі, Андрэа Віктарын адзначыла, што іх заключэнне прыпадзе ўжо на тэрмін работы яе пераемніка.

"Думаю, што гэта будзе ўжо мой пераемнік, паколькі мне тут засталося працаваць усяго чатыры тыдні. Пагадненні, хутчэй за ўсё, будуць справай таго, хто прыйдзе на маё месца. Я да таго часу ўжо буду ў Арменіі, калі будзе зацверджана маё назначэнне, але ў сваю чаргу буду сачыць уважліва за тым, што адбываецца ў Беларусі", - дадала яна.

Як паведамлялася, у час ратацыі кіраўнікоў прадстаўніцтваў ЕС за мяжой Андрэа Віктарын паедзе з Беларусі ў Арменію. Пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі павінен заняць Дзірк Шубель. Цяпер ён узначальвае ўпраўленне Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) па Расіі. Афіцыйныя назначэнні будуць пасля атрымання агрэмана.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Валід аль-Муалем. Фота ТАСС Віцэ-прэм'ер Сірыі 20-24 ліпеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам
19 Ліпень, 19:09
Больш справы, менш слоў - чаму важна аператыўна вырашыць праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі
19 Ліпень, 17:55
Кіраўнікі консульскіх службаў МЗС краін СНД збяруцца 19 ліпеня ў Душанбэ
19 Ліпень, 09:00
Андрэй Дапкюнас. Фота з архіва Беларусь будзе настойліва пашыраць ініцыятыву "Хельсінкі-2" - Дапкюнас
18 Ліпень, 19:22
Расія і Беларусь будуюць адносіны з улікам інтарэсаў адзін аднаго - Пуцін
18 Ліпень, 17:36
Лукашэнка і Пуцін выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй
18 Ліпень, 17:23
Антоніу Гутэрыш. Фота Сіньхуа - БЕЛТА Генсакратар ААН высока ацэньвае намаганні Беларусі па ўмацаванні бяспекі ў свеце і рэгіёне
18 Ліпень, 12:16
Мацвіенка: рэалізацыю саюзнага дагавора важна напаўняць актуальнымі праектамі
17 Ліпень, 13:32
У ЕАЭС плануецца стварыць орган для каардынацыі курсавой палітыкі
17 Ліпень, 12:36
Поўная версія