Поўная версія

У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці

Палітыка 17.10.2019 | 15:50

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці, заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на 82-м пасяджэнні Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абстаноўка ў свеце не палепшылася і прадаўжае ўскладняцца, адзначыў Сяргей Лебедзеў. Захоўваецца высокі канфліктны патэнцыял у міжнародных адносінах. Разбураючы важнейшыя дамоўленасці ў галіне стратэгічнай бяспекі, асобныя краіны прадаўжаюць палітыку сілавога дыктату ў міжнародных справах, робяць спробы размяшчэння зброі ў касмічнай прасторы, прадоўжыў ён.

"Асаблівую трывогу выклікае ўзмацненне актыўнасці і нарошчванне ваеннай інфраструктуры НАТА ў непасрэднай блізкасці ад граніц Садружнасці", - адзначыў Сяргей Лебедзеў. Агрэсіўныя атакі зведвае інфармацыйная прастора.

Старшыня Выканаўчага камітэта таксама адзначыў, што прынцыповая пазіцыя аб неабходнасці ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы бяспекі была пераканаўча пацверджана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбылося 11 кастрычніка ў Ашхабадзе.

У пасяджэнні ў Мінску прымаюць удзел дэлегацыі пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД і Каардынацыйнай службы Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі, кіраўнікі ўзаемадзеючых органаў СНД (Выканаўчага камітэта, Антытэрарыстычнага цэнтра, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў). Удзельнікі разглядаюць такія пытанні, як абстаноўка на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД і тэндэнцыі яе развіцця, вынікі дзейнасці Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі ў 2019 годзе і прыярытэтныя задачы на 2020-ы, вынікі правядзення сумесных спецыяльных пагранічных аперацый і пытанні іх арганізацыі на чарговы перыяд.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Прадстаўнікі ЦВК Расіі стануць наглядальнікамі за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі
Учора 19:13
Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні шведскага вопыту па дасягненні МУР - Шчоткіна
Учора 16:56
Паслы Беларусі і Аўстраліі абмеркавалі шляхі актывізацыі супрацоўніцтва
Учора 16:34
Фота з архіва Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі - МЗС
Учора 16:03
Кансультацыі паміж МЗС краін СНД па барацьбе з тэрарызмам пройдуць у Ашхабадзе
Учора 15:20
Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў
Учора 12:36
Фота з архіва Пагадненні на 250 млн еўра плануецца падпісаць на аўстрыйска-беларускім бізнес-форуме ў Вене
Учора 10:00
Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для двухбаковых адносін - эксперт
Учора 09:21
Візіт Лукашэнкі ў ААЭ праходзіў у атмасферы адкрытасці і дружбы - пасол
Учора 09:00
Поўная версія