Поўная версія

У першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у мясцовых выбарах прынялі 4,44 працэнта выбаршчыкаў Беларусі

Палітыка 14.02.2018 | 10:19
Сям'я Галаўковых на ўчастку для галасавання нумар 5 у г. Віцебску
Сям'я Галаўковых на ўчастку для галасавання нумар 5 у г. Віцебску

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прагаласавалі 4,44 працэнта грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці 13 лютага прагаласавалі 3,4 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 4,73 працэнта, у Гомельскай - 4,18 працэнта, у Гродзенскай - 3,86 працэнта, у Мінскай - 4,09 працэнта, у Магілёўскай - 4,68 працэнта і ў горадзе Мінску - 5,76 працэнта.

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Як растлумачылі ў Цэнтрвыбаркаме, такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Тым, хто 18 лютага будзе за мяжой, у ЦВК рэкамендуюць пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі краіны не прадугледжана.

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці пройдзе ў Мінску 24 студзеня
Учора 13:36
Беларусь і Латвія зацікаўлены ў развіцці палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва
Учора 13:03
Макей: Беларусь прадоўжыць шматвектарную знешнюю палітыку, не гандлюючы суверэнітэтам
Учора 10:26
Сустрэча Лукашэнкі з кіраўнікамі МЗС перыяду суверэннай Беларусі важная ў кантэксце пераемнасці знешняй палітыкі - Макей
18 Студзень, 15:16
Сямашка абмеркаваў з кіраўнікамі СМІ РФ беларуска-расійскае ўзаемадзеянне
18 Студзень, 12:57
Макей: ва ўмовах турбулентнасці дзяржаве не выжыць паасобку, але гандляваць суверэнітэтам нельга
18 Студзень, 12:53
Беларусь і Чарнагорыя маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва
17 Студзень, 17:29
Зімбабвэ хоча скарыстацца паслугамі Беларусі для мадэрнізацыі сістэмы бяспекі ў краіне
17 Студзень, 14:09
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах
17 Студзень, 13:18
Поўная версія