Поўная версія

У Мінску абмяркуюць падрыхтоўку да пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў і СМЗС СНД

Палітыка 12.06.2019 | 14:41

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 19 чэрвеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі праведзенага 31 мая ў Ашхабадзе пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД і задачы па рэалізацыі прынятых на ім дакументаў. Плануецца таксама разгледзець сумесны план мерапрыемстваў Выканаўчага камітэта СНД, Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце па рэалізацыі даручэнняў, што вынікаюць з рашэнняў Савета міністраў замежных спраў СНД ад 5 красавіка, а таксама прапаноў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе гэтага пасяджэння.

Акрамя таго, членам Савета пастаянных прадстаўнікоў будуць прадстаўлены прапановы ў праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, намечаных у Ашхабадзе на 10 і 11 кастрычніка адпаведна.

На пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў будзе таксама абмяркоўвацца дзейнасць Міждзяржаўнага савета па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіць старшыня міждзяржсавета, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў абмяркуюць ход выканання Канцэпцыі старшынства Туркменістана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2019 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі за першае паўгоддзе. У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Уладзімір Пуцін. Фота з архіва У Крамлі пацвердзілі прыезд Пуціна на закрыццё II Еўрапейскіх гульняў
Учора 16:45
Савет Еўропы зацікаўлены ў паглыбленні канструктыўнага дыялогу з Беларуссю
Учора 10:28
Дэпутаты разгледзяць 26 чэрвеня законапраект аб публічных слуханнях па тарыфах натуральных манаполій
25 Чэрвень, 15:46
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Расіі Беларусь і Грэцыя маюць намер развіваць дагаворную базу адносін
25 Чэрвень, 11:20
Дадон: у Беларусі і Малдовы вельмі добрыя кантакты на палітычным узроўні
24 Чэрвень, 10:21
Беларусь і Расія павінны да лістапада ўзгадніць усе інтэграцыйныя дарожныя карты - Румас
21 Чэрвень, 22:00
Сяргей Румас Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку дня - Румас
21 Чэрвень, 19:08
Вялікабрытанія ў жніўні зменіць свайго пасла ў Беларусі
21 Чэрвень, 15:00
Беларусь і Пакістан распрацоўваюць дарожную карту супрацоўніцтва на 2020-2022 гады
21 Чэрвень, 12:48
Поўная версія