Поўная версія

Супрацоўніцтва Беларусі і ЮНВТО абмеркавалі ў Мадрыдзе

Палітыка 21.08.2019 | 14:02
Павел Пуставы і Зураб Палалікашвілі. Фота Сакратарыята ЮНВТО
Павел Пуставы і Зураб Палалікашвілі. Фота Сакратарыята ЮНВТО

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мадрыдзе адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Іспаніі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Паўла Пуставога з генеральным сакратаром ЮНВТО Зурабам Палалікашвілі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У час перагавораў былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЮНВТО, крокі краіны па спрашчэнні візавага рэжыму, а таксама вынікі нядаўняга візіту генеральнага сакратара ў Беларусь, прымеркаванага да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Зураб Палалікашвілі адзначыў высокі ўзровень арганізацыі Гульняў і падкрэсліў, што Беларусь і яе сталіца маюць добра развітую інфраструктуру для правядзення значных спартыўных форумаў.

Павел Пуставы расказаў аб маючых адбыцца спартыўных мерапрыемствах, якія запланаваны ў Беларусі, у тым ліку аб матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі Еўропы і ЗША ў верасні 2019 года.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія