ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 ліпеня 2022, 19:58

Савіных: беларускай дэлегацыі адмоўлена ў візе для ўдзелу ў летняй сесіі ПА АБСЕ

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных пракаменціраваў сітуацыю, звязаную з няўдзелам дэлегацыі беларускага парламента ў 29-й сесіі ПА АБСЕ (2-6 ліпеня, г.Бірмінгем, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускай дэлегацыі было адмоўлена ў візе для ўдзелу ў летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Мы ведалі, што гэта сесія будзе праходзіць у няпростай палітычнай абстаноўцы, былі гатовы да крытыкі і даволі жорсткага абмену думкамі. Тым не менш нават гэта стала немагчымым. Мы падалі заяву на візу ў адпаведнасці з патрабаваннямі брытанскага боку і ў патрэбныя тэрміны. Па надуманых крывадушных падставах у візе нам было адмоўлена. Гэта сведчыць аб вельмі сур'ёзных працэсах, якія адбываюцца ў свеце і ў міжнародных адносінах пад уплывам краін калектыўнага Захаду. Мы бачым, што яны адмаўляюцца ад сумленнага, адкрытага дыялогу, ад абмену думкамі, разбураючы ўсе традыцыі парламенцкай дыпламатыі і парламенцкага ўзаемадзеяння. Яны, па сутнасці, выкараняюць іншадумства, ствараючы адзіны хор так званых аднадумцаў", - сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэта вельмі сур'ёзныя працэсы, якія пацвярджаюць слушнасць Прэзідэнта Беларусі наконт таго, што Захад пачаў ужо татальную вайну супраць Расіі і Беларусі. "Так, супраць усяго астатняга свету. Гэта таксама можна разглядаць як пацвярджэнне таго, што той глабальны свет, які яны стварылі і будавалі апошнія 30-40 гадоў, разбураецца. У выніку яны адмаўляюцца ад прынцыпаў, якія раней лічылі непарушнымі. Гэта не толькі свабодны абмен думкамі, гэта яшчэ і вяршэнства закону, непарушнасць правоў уласнасці і шмат іншага. Гэта паказвае, што свет гэты быў створаны на несправядлівай аснове, і ў гэтых умовах мы, безумоўна, разумеем бескарыснасць заклікаў вярнуцца за стол перагавораў, праводзіць узважаную знешнюю палітыку, весці разумны дыялог, які ўлічвае інтарэсы іншых краін. Мы цудоўна разумеем, што сёння гэтага не адбудзецца. У сувязі з гэтым мы будзем накіроўваць свае намаганні перш за ўсё на кансалідацыю і праясненне пазіцыі нашых краін, краін-саюзнікаў, гэта і Расійская Федэрацыя, і дзяржавы АДКБ, і ўвесь астатні свет", - адзначыў парламентарый.

"На мінулым тыдні беларуская дэлегацыя прымала ўдзел у стварэнні парламенцкага вымярэння руху недалучэння. Яно будзе аб'ядноўваць дзясяткі краін. Гэта краіны, якія хацелі б стварэння больш справядлівага для ўсіх свету, дзе кожнай дзяржаве будзе дадзена права на нармальнае развіццё, на выбар уласнага шляху развіцця, які будзе справядлівы ў адносінах да ўсіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь", - дадаў Андрэй Савіных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі