Поўная версія

Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў

Палітыка 11.11.2019 | 12:36
Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прымуць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу.

"17 лістапада саюзныя парламентарыі ў складзе місіі наглядальнікаў ад СНД прымуць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, - адзначылі ў прэс-службе. - У дэлегацыю ўвойдуць парламентарыі, якія прадстаўляюць абедзве палаты расійскага парламента, і супрацоўнікі Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі".

Саюзныя дэпутаты наведаюць выбарчыя ўчасткі ў Мінску, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, абласных выбарчых камісій, а таксама з кіраўнікамі абласных Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў. 18 лістапада дэпутаты Парламенцкага сходу сумесна з іншымі прадстаўнікамі місіі наглядальнікаў ад СНД прымуць удзел у прэс-канферэнцыі па выніках маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў.

"Пасля аб'яўлення афіцыйных вынікаў выбараў у Нацыянальны сход Беларусі частка выбраных дэпутатаў будзе дэлегавана ў Парламенцкі сход, - нагадалі ў прэс-службе. - У адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расію і Беларусь у Парламенцкім сходзе прадстаўляюць па 36 дэпутатаў ад парламентаў дзяржаў-удзельніц".-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія