Поўная версія

Румынія зацікаўлена ва ўмацаванні адносін Беларусі і ЕС

Палітыка 14.06.2018 | 15:17
Дэнуц Себасціян Некулэеску і Баляслаў Пірштук
Дэнуц Себасціян Некулэеску і Баляслаў Пірштук

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Румынія зацікаўлена ва ўмацаванні адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым сёння заявіў дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Румыніі Дэнуц Себасціян Некулэеску на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У наступным годзе Румынія будзе старшынстваваць у ЕС. "Мы хацелі б пакласці новую цагліну ў фундамент адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю", - адзначыў дзяржсакратар румынскага МЗС.

Дэнуц Себасціян Некулэеску дадаў, што Румынія, будучы старшынёй у ЕС, мае намер удзяляць вялікую ўвагу супрацоўніцтву з усходнімі партнёрамі. Важнае месца ў плане старшынства Румыніі зойме лічбавая эканоміка. Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі гэты напрамак актыўна развіваецца.

У час сустрэчы бакі адзначылі, што двухбаковыя адносіны набіраюць пазітыўную дынаміку, і выказалі зацікаўленасць у тым, каб замацаваць яе. Баляслаў Пірштук лічыць, што цяперашні ўзровень тавараабароту ў памеры $150 млн - сціплы паказчык для магчымасцей дзвюх краін. "Можна было б паставіць перад сабой амбіцыйную задачу і падвоіць яго", - лічыць віцэ-спікер. На яго думку, за два-тры гады краіны маглі б дасягнуць гэтай мэты пры ўмове больш актыўнай работы паслоў, інвестараў. Сваю ролю ў актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адыграюць і парламентарыі, якія, як адзначалася раней на сустрэчы, настроены на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Шчоткіна ўзначаліла беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі Прэзідэнта Грузіі
10:51
Беларусь завяршыла перагаворы са Швейцарыяй у рамках далучэння да СГА
14 Снежань, 19:30
Ганаровае віцэ-консульства Беларусі адкрылася ў Біярыцы
14 Снежань, 19:19
Рахмон і Назарбаеў узгаднілі кандыдатуру Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ
14 Снежань, 19:03
Праект стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі СД абмяркуюць 20-21 студзеня ў Мінску
14 Снежань, 09:01
Расія гатова і далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы - Мядзведзеў
13 Снежань, 18:58
Фота з архіва Беларусь і ЕС вырашылі складаныя пытанні ў перагаворах па спрашчэнні візавага рэжыму
13 Снежань, 12:16
Беларусь выступае за ўрэгуляванне спрэчных пытанняў толькі шляхам перагавораў
13 Снежань, 11:43
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі абмеркаваў з паслом Арменіі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях
13 Снежань, 09:54
Поўная версія