Поўная версія

Румас і Мядзведзеў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

Палітыка 13.06.2019 | 11:24

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве беларускага боку 12 чэрвеня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.

Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі і пажадаў дабрабыту і працвітання брацкаму народу. Ён выказаў перакананне, што сумесная работа ўрадаў дзвюх краін па паглыбленні супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў будзе садзейнічаць узаемнаму эканамічнаму росту і павышэнню дабрабыту грамадзян.

У час размовы бакі ўдзялілі ўвагу актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве.

Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія