ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2021, 17:34

Рачкоў абмеркаваў з Касачовым развіццё беларуска-расійскага дыялогу

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі Сяргей Рачкоў у Маскве правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Канстанцінам Касачовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва і парламенцкага дыялогу, планы двухбаковых кантактаў і мерапрыемстваў. Адбыўся абмен меркаваннямі па тэматыцы правядзення назірання за выбарамі дэпутатаў Дзяржаўнай думы. Сяргей Рачкоў адказаў на пытанні журналістаў, акрэдытаваных у Савеце Федэрацыі", - расказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, беларускія парламентарыі ў складзе дэлегацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая ўваходзіць у місію наглядальнікаў ад СНД, пачалі маніторынг галасавання на выбарах у Дзярждуму РФ.

У склад дэлегацыі ад Парламенцкага сходу таксама ўключаны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Аляксандр Амельянюк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Вольга Петрашова і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй Шышкін.

Беларускія наглядальнікі наведваюць выбарчыя ўчасткі ў Маскве, дзе ажыццяўляюць назіранне за ходам галасавання. Яны таксама маюць намер правесці сустрэчы з кіраўніцтвам фракцый палітычных партый у Дзяржаўнай думе і з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі. Акрамя таго, плануецца сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў РФ Уладзімірам Сямашкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі