Поўная версія

Прэзідэнт Кубы наведае Беларусь з афіцыйным візітам

Палітыка 21.10.2019 | 10:59
Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс. Фота з архіва
Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс. Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым гаворыцца на сайце Міністэрства замежных спраў Кубы, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што візіт у Беларусь стане часткай турнэ кубінскага лідара па еўрапейскіх краінах. Ён таксама наведае з афіцыйным візітам Ірландыю і Расію, а ў Азербайджане прыме ўдзел у саміце Руху недалучэння.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі інфармацыю аб візіце Прэзідэнта Кубы ў Беларусь. Яго прыбыццё чакаецца вечарам 22 кастрычніка, а на наступны дзень пройдуць афіцыйныя мерапрыемствы.

Як паведамлялася, тыдзень таму Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Кубы. "Упэўнены, што вы зможаце захаваць і прымножыць дасягненні кубінскай дзяржавы, стаць гарантам абароны інтарэсаў народа, будзеце паслядоўна адстойваць права краіны на самастойнае развіццё", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску з павагай і сімпатыяй назіраюць за важнымі пераўтварэннямі на Кубе, якія праходзяць пры поўнай падтрымцы і ўдзеле ўсіх грамадзян. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што вынікі гэтых працэсаў будуць садзейнічаць устойліваму прагрэсу.

"Пацвярджаю, што Беларусь для Кубы з'яўляецца добрым і надзейным сябрам. Разлічваю, што плённае і ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва прадоўжыць дынамічна пашырацца", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота МЗС Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць магчымасць узаемнага прызнання вадзіцельскіх правоў
Учора 19:55
Андрэйчанка: у абноўленай мадэлі СД павінна быць выразная нацэленасць на вырашэнне практычных задач
Учора 14:01
Зась абмеркаваў з калегамі з СНД актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі
Учора 12:22
Алег Гайдукевіч. Фота з архіва Парламентарыям трэба будзе больш актыўна пашыраць інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне - Гайдукевіч
Учора 09:04
Рапота: для беларуска-расійскай інтэграцыі 2019 год стаў самым інтэнсіўным
20 Лістапад, 17:01
Сямашка: узгоднена 21 інтэграцыйная дарожная карта
20 Лістапад, 14:23
Фота МЗС Развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з агенцтвамі ААН абмеркавалі на сустрэчы Рыбакоў і Гутэрыш
20 Лістапад, 10:15
Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя
20 Лістапад, 09:00
Румас і Мядзведзеў шэсць гадзін абмяркоўваюць інтэграцыйныя дарожныя карты
19 Лістапад, 19:23
Поўная версія