Поўная версія

Польская парламенцкая дэлегацыя наведае Беларусь 21-23 жніўня

Палітыка 20.08.2019 | 13:02
Фота з архіва
Фота з архіва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польская парламенцкая дэлегацыя на чале з віцэ-маршалкам Сейма Рышардам Тарлецкім будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 21-23 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Праграма візіту ўключае перагаворы ў Палаце прадстаўнікоў, Міністэрстве спорту і турызму. Адбудзецца таксама асобная сустрэча з рабочай групай Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы. Акрамя таго, дэлегацыя пабывае ў Мядзельскім і Глыбоцкім раёнах.

"Бакі абмяркуюць пытанні пашырэння міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі створаных у парламентах абедзвюх краін рабочых груп, паглыблення гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія