Поўная версія

Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН наведае Беларусь 20-21 лютага

Палітыка 14.02.2018 | 13:10

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед наведае Беларусь з рабочым візітам 20-21 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Аміна Махамед прыме ўдзел у рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, які пройдзе ў Мінску 21 лютага.

Таксама адбудуцца сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і намесніка старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Мар'яны Шчоткінай з Амінай Махамед.

Праграмай візіту прадугледжана наведванне першым намеснікам Генсакратара ААН Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, а таксама Нацыянальнай бібліятэкі, дзе пройдзе сустрэча з прадстаўнікамі моладзі Беларусі, у тым ліку з маладымі парламентарыямі.

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў у Мінску збярэ дэлегацыі больш як з 40 краін. Гэта высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмяркуюць праблемныя пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. "Такі дыялог будзе садзейнічаць распаўсюджванню лепшай сусветнай практыкі і інавацыйных падыходаў у сферы дасягнення МУР, стане платформай для стварэння рэгіянальнай сеткі нацыянальных каардынатараў па МУР", - адзначылі ў прэс-службе.

Парадак дня-2030 дзяржавы-члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 Мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо прыняла шэраг важных крокаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Кіраўніком дзяржавы назначаны Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР - намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Выбудавана Нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Работа ў сферы дасягнення МУР праводзіцца дзяржавай ва ўзаемадзеянні з бізнес-коламі, грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці пройдзе ў Мінску 24 студзеня
Учора 13:36
Беларусь і Латвія зацікаўлены ў развіцці палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва
Учора 13:03
Макей: Беларусь прадоўжыць шматвектарную знешнюю палітыку, не гандлюючы суверэнітэтам
Учора 10:26
Сустрэча Лукашэнкі з кіраўнікамі МЗС перыяду суверэннай Беларусі важная ў кантэксце пераемнасці знешняй палітыкі - Макей
18 Студзень, 15:16
Сямашка абмеркаваў з кіраўнікамі СМІ РФ беларуска-расійскае ўзаемадзеянне
18 Студзень, 12:57
Макей: ва ўмовах турбулентнасці дзяржаве не выжыць паасобку, але гандляваць суверэнітэтам нельга
18 Студзень, 12:53
Беларусь і Чарнагорыя маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва
17 Студзень, 17:29
Зімбабвэ хоча скарыстацца паслугамі Беларусі для мадэрнізацыі сістэмы бяспекі ў краіне
17 Студзень, 14:09
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах
17 Студзень, 13:18
Поўная версія