Поўная версія

Пастаянныя прадстаўнікі СНД разгледзяць прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў

Палітыка 02.12.2019 | 17:50
Выканаўчы камітэт СНД. Фота з архіва
Выканаўчы камітэт СНД. Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 3 снежня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Першым пунктам парадку дня плануецца ўзгадніць сумесны план мерапрыемстваў Выканаўчага камітэта СНД, Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін Садружнасці і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД па рэалізацыі даручэнняў, што зыходзяць з рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў (11 кастрычніка), Савета кіраўнікоў урадаў (25 кастрычніка), Савета міністраў замежных спраў СНД (10 кастрычніка), а таксама прапаноў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у час гэтых пасяджэнняў.

Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў адыходзячым годзе і абмяркуюць прапановы ў план работы савета на 2020 год з улікам прыярытэтных задач развіцця СНД. Выканаўчы камітэт СНД таксама прадставіць пастаянным паўнамоцным прадстаўнікам прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, намечанага на 3 красавіка 2020 года ў Казахстане.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія