Поўная версія

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы генерал-губернатару Аўстраліі

Палітыка 11.06.2019 | 18:19
Руслан Есін і Пітэр Касгроуў. Фота МЗС
Руслан Есін і Пітэр Касгроуў. Фота МЗС

11 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі і Аўстралійскім Саюзе (па сумяшчальніцтве) Руслан Есін 11 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы генерал-губернатару Аўстраліі Пітэру Касгроўву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе гутаркі бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні беларуска-аўстралійскіх адносін, а таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Руслан Есін быў назначаны паслом Беларусі ў Аўстраліі па сумяшчальніцтве ў лютым бягучага года.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія