Поўная версія

Пасол Беларусі: падрыхтоўка візіту Лукашэнкі ў Латвію прадаўжаецца

Палітыка 10.07.2019 | 14:57

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію прадаўжаецца. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч расказаў у інтэрв'ю часопісу "Открытый город", паведамляе БЕЛТА.

"Візіт рыхтуецца, але пакуль адкладзены: у вас былі выбары прэзідэнта, выбары ў Еўрапарламент, у нашага кіраўніка дзяржавы шчыльны графік. Але магу сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч адносіцца да візіту вельмі прагматычна", - заявіў Васіль Марковіч.

Паводле яго слоў, пад сустрэчу на вышэйшым узроўні павінны быць падрыхтаваны добрыя эканамічныя кантракты, якія сталі б дадатковым стымулам для развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

Пасол падкрэсліў, што Беларусь у першую чаргу імкнецца выбудоўваць цёплыя дружалюбныя адносіны з суседзямі, бо ад гэтага залежыць дабрабыт і самой рэспублікі. Ён звярнуў увагу, што паміж урадамі, парламентамі, шэрагам міністэрстваў Беларусі і Латвіі склалася добрае супрацоўніцтва.

"За сакавік-красавік у Латвіі пабывала столькі дэлегацый з Беларусі, колькі не было, напэўна, за 5 папярэдніх гадоў. Гэта кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных канцэрнаў, якія зацікаўлены ў рабоце з латвійскім бокам, - адзначыў дыпламат. - Гэта праекты, звязаныя з інтарэсамі Беларускай калійнай кампаніі, Беларускай нафтавай кампаніі, з планамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", з будаўніцтвам у нас новага цэлюлознага камбіната... Я заўсёды гавару партнёрам з Латвіі: калегі, не сядзіце ў кабінетах, шукайце грузы, знаёмцеся з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, дзе могуць быць перспектывы".-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія