Поўная версія

Парламенцкая дэлегацыя Славакіі наведае Беларусь 20-22 кастрычніка

Палітыка 18.10.2019 | 18:08

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Славакіі наведае Беларусь. З рабочым візітам 20-22 кастрычніка ў краіну прыедуць старшыня канстытуцыйна-прававога камітэта, кіраўнік групы дружбы Нацыянальнага савета Славакіі з Беларуссю Роберт Мадэй і старшыня камітэта па еўрапейскіх справах, кіраўнік дэлегацыі Славакіі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Любаш Блага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Славацкія парламентарыі сустрэнуцца з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком і кіраўніком Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Наталляй Гуйвік. "У час сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні пашырэння міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку праз развіццё кантактаў паміж профільнымі камісіямі двух заканадаўчых органаў у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам", - расказалі ў прэс-службе.

Запланавана сустрэча славацкіх парламентарыяў у Савеце Рэспублікі, з кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Любаш Блага выступіць з лекцыяй перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі.

У праграме візіту таксама наведванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле. Славацкія парламентарыі азнаёмяцца з унікальным спартыўным аб'ектам і вывучаць яго патэнцыял для падрыхтоўкі замежных спартсменаў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота МЗС Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць магчымасць узаемнага прызнання вадзіцельскіх правоў
Учора 19:55
Андрэйчанка: у абноўленай мадэлі СД павінна быць выразная нацэленасць на вырашэнне практычных задач
Учора 14:01
Зась абмеркаваў з калегамі з СНД актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі
Учора 12:22
Алег Гайдукевіч. Фота з архіва Парламентарыям трэба будзе больш актыўна пашыраць інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне - Гайдукевіч
Учора 09:04
Рапота: для беларуска-расійскай інтэграцыі 2019 год стаў самым інтэнсіўным
20 Лістапад, 17:01
Сямашка: узгоднена 21 інтэграцыйная дарожная карта
20 Лістапад, 14:23
Фота МЗС Развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з агенцтвамі ААН абмеркавалі на сустрэчы Рыбакоў і Гутэрыш
20 Лістапад, 10:15
Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя
20 Лістапад, 09:00
Румас і Мядзведзеў шэсць гадзін абмяркоўваюць інтэграцыйныя дарожныя карты
19 Лістапад, 19:23
Поўная версія