Поўная версія

На выбарах у беларускі парламент змогуць прагаласаваць і беларусы, якія часова знаходзяцца ў РФ

Палітыка 30.09.2019 | 15:10
Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На ўчастках, утвораных на тэрыторыі Расіі, на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі змогуць прагаласаваць беларускія грамадзяне, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі РФ. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе БЕЛТА.

На тэрыторыі Расіі ўтвораны тры ўчасткі для галасавання: у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. "Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, могуць прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання на вышэйназваных участках для галасавання ў перыяд датэрміновага галасавання з 12 па 16 лістапада 2019 года ўключна (з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін), а таксама ў асноўны дзень галасавання - 17 лістапада 2019 года (з 8.00 да 20.00 гадзін), - гаворыцца ў паведамленні. - Пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу і пацярджаюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь".

На сайце дыпмісіі апублікаваны таксама склады ўчастковых выбарчых камісій у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе, іх месцазнаходжанне і кантактныя даныя.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія