Поўная версія

Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Швецыі

Палітыка 14.06.2018 | 18:19

14 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык сёння ўручыў даверчыя граматы каралю Швецыі Карлу XVI Густаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У час цырымоніі адбылася традыцыйная аўдыенцыя ў кіраўніка шведскай дзяржавы, у ходзе якой была адзначана наяўнасць шырокага кола пытанняў, аднолькава актуальных для Беларусі і Швецыі - ад аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў да ўмацавання бяспекі і добрасуседства ў рэгіёне.

Напярэдадні каралеўскай аўдыенцыі новы кіраўнік беларускай дыпмісіі сустрэўся з кіраўніцтвам краінавага дэпартамента, а таксама службы дзяржаўнага пратакола МЗС Швецыі. Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-шведскіх адносін, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і канкрэтныя крокі, накіраваныя на хутчэйшае аднаўленне пазітыўнай дынамікі па ўсім спектры двухбаковага парадку дня.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія