Поўная версія

Міністр замежных спраў Венгрыі 14 студзеня наведае Беларусь

Палітыка 10.01.2019 | 17:19

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 14 студзеня наведае Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы пасольства Беларусі ў Венгрыі ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

Падрыхтоўка візіту венгерскага міністра ў Мінск абмяркоўвалася сёння на яго сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі Аляксандрам Панамаровым.

Дыпламаты разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічнае ўзаемадзеянне. У час сустрэчы беларускі пасол таксама перадаў Петэру Сіярта копіі даверчых грамат.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія