Поўная версія

Міністр замежных спраў Аўстрыі наведае Беларусь

Палітыка 10.01.2019 | 09:11
Карын Кнайсль. Фота austria.org
Карын Кнайсль. Фота austria.org

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь. Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"У яе запланаваны сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, на якой будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў", - сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Як праінфармавалі ў аўстрыйскай дыпмісіі, Карын Кнайсль прыме ўдзел у адкрыцці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія